Мне заставалася наведаць паседжанні секцый па эканамічных, бухгалтарскіх і грамадскіх навуках, якіх колькасна працавала шэсць. Як і ў папярэднія гады на іх было шматлюдна, прысутнічалі студэнты з іншых вышэйшых навучальных устаноў як горада, так і нашай рэспублікі. Таму, мог толькі зрабіць колькі фотаздымкаў, каб змясціць іх на нашым сайце. На першай секцыі, на якую патрапіў і кіраўніком якой была Людміла Назаранка, якраз выступаў студэнт з Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, якому дапамагала справіцца з мультымедыйнай сістэмай студэнтка тае ж акадэміі.
Я было нават зрабіў нейкія запісы, якія згубіў пазней на адной з секцый, думаю, што бухгалтарскага факультэту. Усе ўдзельнікі канферэнцыі атрымалі зборнікі са сваімі надрукаванымі матэрыяламі, памер якіх складаў па дзве старонкі. Але ж самае галоўнае, што ў нас захоўваецца традыцыя своечасовага друкавання матэрыялаў, а не праз некалькі месяцаў, а то і праз год. Вельмі ўрачыста было на пасяджэннях, пакуль я там фатаграфаваў, то чуў, што выступоўцам прысутныя задавалі шмат пытанняў. Для гасцей канферэнцыі былі падрыхтаваны сертыфікаты ўдзельнікаў, а свае студэнты атрымоўвалі дыпломы, да якіх яшчэ па традыцыі атрымаюць і прэміі. Пасля заканчэння канферэнцыі я спаткаў Чарнецкую Святлану Канстанцінаўну са сваімі студэнтамі з БІПа, выступленні якіх былі надта ж высокага ўзроўню. Яны выказалі пратэст, што атрымалі толькі сертыфікаты, а не Дыпломы на раўне з нашымі студэнтамі. Я разумеў, чаму так было. Якраз у мінулым годзе нехта дапусціў памылку і частка дыпломаў паехала далёка, а студэнтаў са стараны мы ўсё роўна не змаглі прэміраваць. І ўсё ж, мяне запрашалі, пакуль не позна, да 6 траўня падаваць матэрыялы і ўдзельнічаць у канферэнцыі па грамадскіх навуках у Беларускім Інстытуце Правазнаўства, за што тут выказваю ім падзяку. Не пад маім, дык пад кіраўніцтвам іншых нашых выкладчыкаў, студэнцкія працы з ГДАУ там абавязкова будуць.
У гэты раз да мяне не звярнуліся з просьбай правесці для студэнтаў з іншых гарадоў экскурсію па гораду. Здаецца гэтым заняўся сам Валянцін Пешко, ці даручыў камусьці з нашых студэнтаў. Вось да чаго даводзіць сціпласць, але і добра, бо заставалася яшчэ шмат чаго зрабіць за дзень. Не буду прыводзіць далей пераможцаў секцый канферэнцыі, бо гэты спіс уключае 18 чалавек. Лепш глядзіце тое, што я пабачыў шпацыруючы ад адной аўдыторыі да другой …
Матэрыял падрыхтаваны дацэнтам кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі
Мікалаем Таранда