У той час, як секцыі па заатэхніі, ветэрынарнай медыцыне, тэхналогіі захоўвання і перапрацоўкі распачалі сваю працу з навуковых дакладаў у 10 гадзін ранку, факультэт аховы раслін праводзіў сваю канферэнцыю, якая прысвячалася чыста юбілею факультэта.
За шматлікімі столікамі для рэгістрацыі гасцей сядзелі ў асноўным студэнты, якія праводзілі запіс іх, уручэнне сувеніраў, бэйджыкаў, юбілейных значкоў з лагатыпам універсітэту.
Пакуль я доўга раздумваў чаму ж не аказаўся ні ў якіх спісах гэтай канферэнцыі Дзмітрый Брукіш прапанаваў зарэгістравацца і ісці ў 6 залу, якая была напоўнена гасцямі, сярод якіх былі ў асноўным ветэраны, што працавалі на розных кафедрах, якія ўваходзілі ў склад факультэта. І сапраўды, у зале , куды я патрапіў было ўрачыста, сучасны дэкан факультэта Галіна Анатольеўна Зязюліна вітала гасцей, а ў сваёй мультымедыйнай прэзентацыі прыгадала ўсіх дэканаў, што былі ў гісторыі факультэта, якому ў наступным годзе споўніцца 50 гадоў. Аб астатніх момантах святкавання 60-х угодкаў на факультэце аховы раслін будзе інфармацыя на сайце ад дэканата, а мы пацікавімся працай секцый юбілейнай канферэнцыі.
На усіх секцыях праца ішла, было шматлюдна, паколькі акрамя выкладчыкаў і магістрантаў з аспірантамі, на асобных прысутнічалі і студэнты старэйшых курсаў. На гэты раз на заатэхніі адсутнічала дэлегацыя з Ольштына, у якой узніклі нейкія праблемы з візамі ці яшчэ штосьці. На перапрацоўцы, куды я патрапіў пазней за іншыя секцыі, дэлегацыя з Мінску адправілася ўжо дахаты. Усе секцыі працавалі з перапынкамі на каву, якую можна было папіць на месцы ці ў буфеце ўніверсітэта, праца якога на гэты момант была спыненая.
Матэрыял падрыхтаваны дацэнтам кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі
Мікалаем Таранда