Фотавыстава работ выпускніка ўніверсітэта Уладзіслава Станіслававіча Цыдзіка

Фотавыстава работ выпускніка ўніверсітэта Уладзіслава Станіслававіча ЦыдзікаПаважаныя сябры! З 28 лістапада па 8 снежня 2016 года на першым паверсе галоўнага корпуса Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, ля ўвахода ў бібліятэку (вул. Церашковай, 28), адкрыта фотавыстава работ выпускніка агранамічнага факультэта 1980 года нашага ўніверсітэта Уладзіслава Станіслававіча Цыдзіка.

Выстава прысвечана прэзентацыі фотапаэтычнага альбома "Зачараваны Беларуссю", якая адбудзецца 8 снежня 2016 года з 13.00 гадзін у 8 зале. Шчыра запрашаем!

Фотапаэтычны альбом “Зачараваны Беларуссю” сёлета пабачыў свет у РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.

Аўтар выдання – Уладзіслаў Цыдзік, выпускнік нашага ўніверсітэта, які значную частку свайго жыцця прысвяціў сельскай гаспадарцы, працаваў у органах Дзяржкантролю, быў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па аграрнай палітыцы 5 склікання.

Прэзентацыі альбома папярэднічае фотавыстава, якая дзейнічае ў ВНУ з 28 лістапада бягучага года. У яе аснове – фотакалекцыя работ, якія вабяць прыгажосцю прыроды Беларусі, здзіўляюць яе архітектурнымі адметнасцямі.

Фотаальбом – друкаваная версія таго, што зачаравала, захапіла назіральнага фотааматара, і сваімі ўзнёслымі пачуццямі ён з задавальненнем дзеліцца з гэткімі ж нераўнадушнымі да ўсяго прыгожага чытачамі. Менавіта, чытачамі. Кожны здымак дапасуюць паэтычныя радкі. Іх аўтары – амаль дваццаць паэтаў Міншчыны. Яднанне фотаработ і мастацкага слова робіць старонкі выдання надзвычай прыцягальнымі, душэўна цёплымі і шчырымі. Да таго ж, вершы маюць англійскі пераклад.

Прэзентацыя фотаальбома адбылася ў розных кутках Беларусі. Шмат яго прыхільнікаў знайшлося за мяжой: у Англіі, Славакіі, Францыі, Грузіі, Латвіі…

І вось зараз Уладзіслаў Цыдзік прадстаўляе свой творчы праект у роднай альма-матэр. Робіць ён гэта не без хвалявання. Тут прайшлі лепшыя студэнцкія гады жыцця. Тут ён зацвердзіўся ў правільнасці выбару сваёй прафесіі. Тут навучылі яго па-сапраўднаму любіць родную беларускую зямлю, якую ён зараз ухваляе сваёй творчасцю.

Фотавыстава работ выпускніка ўніверсітэта Уладзіслава Станіслававіча Цыдзіка

Анонс падрыхтаваны на падставе матэрыялаў Алены Стэльмах.

Наш адрес

Русский Беларускі English Español Türkmen dili 格罗德诺国立农业大学
  • Республика Беларусь
    230008 г. Гродно ул.Терешковой, 28
  • Тел./Факс: +375 (152) 62-36-30
  • ggau@ggau.by
Мы используем cookies
Сайт использует файлы cookies. Оставаясь на этом сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.