З надыходзячым святам - Міжнародным днём роднай мовы! Жадаем усім, каб беларускае слова заўсёды гучала ганарліва і звонка, каб любоў да мовы маці ніколі не згасала ў сэрцах, каб мова квітнела, прыгажэла і берагла нашу культуру і гісторыю.
20 лютага ў сценах нашага ўніверсітэта адбылася гульня-конкурс «Пагуляем у роднае слова» паміж пяццю факультэтамі. Дэвіз гульні гучаў з вуснаў студэнтаў «Русскай мове дай разгрузку: размаўляй па-беларуску». Удельнікам неабходна было не толькі размаўляць на беларускай мове, але і выконваць розныя заданні.

Гульня - конкурс складала 7 прыпынкаў: «Перакладчыкі», шарада «Пралеска», «Словаведы»,«Старонкі мінулага і сучаснага»,«Знаўцы беларускага фальклору», «Літаратурная крыжаванка», «Прадоўжы твор».
Падарожжа па краіне роднай мовы было цікавым і пазнавальным. Садзейнічала вывучэнню роднай мовы, літаратуры і культуры нашай дзяржавы. Удзельнікі дэманстравалі сваі веды, адтрымлівалі за правільныя адказы балы.

За актыўны ўдзел у гульні аддзел па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце ўзнагародзіў лепшыя каманды дыпломамі і салодкім пачастункам.
Дыпломам за I месца была ўзнагароджанна каманда «Тутэйшыя» факультэта ветэрынарнай медыцыны.
Дыпломам за II месца ўзнагароджана каманда «Бульбашы» факультэт эканомікі і бухгалтарскага ўліку.
Дыпломам за III месца ўзнагароджана каманда «Валошкі» біятэхналагічнага факультэта.
Каманда «Сваякі» агранамічнага факультэта і каманда інжынерна- тэхналагічнага факультэта «Цукеркі» нажаль не сталі пераможцамі, але таксама добра справіліся з умовамі гульні. Кожны ўдзельнік быў у добрым настроі,пасля гульні пайшоў з новымі ведамі. Атмасфера мерапрыемства падарыла ўсім пачуццё адзінства і гонару за нашу культуру.
Віншуем пераможцаў гульні, дякуем за ўдзел усе каманды і жадаем поспехаў у вучобе і жыцці. Не забывайце і шануйце родную мову. Няхай яна будзе мовай нашых сем'яў, нашых дум і нашай будучыні! Cа святам!
З Міжнародным днём роднай мовы!
Каханская М.Ю.,
педагог-арганізатар АІВР
