На самай справе Анатоль Аляксеевіч Гусеў мае шмат тытулаў - Акадэмік РАЕН, член-карэспандэнт РАСХН, доктар ветэрынарных навук, прафесар, які ўжо 5 гадоў узначальвае РУП “Інстытут эксперыментальнай медыцыны імя С.М.Вышалескага”.
У гэты раз ён прыехаў, каб прачытаць лекцыю пра адно з самых небяспечных захворванняў жывёлы - яшчур. Чаму яно такое небяспечнае? Ды таму, аказваецца, што калі з’яўляецца такое захворванне ў парнакапытных жывёл у асобнай краіне, ніхто ў свеце не будзе ўжо купляць у яе мясную прадукцыю, а гэта вялікая колькасць страчаных грошай, якія тая ці іншая краіна магла бы зарабіць на экспарце сваёй прадукцыі. Амаль на такім жа ўзроўні знаходзіцца і губкавая энцэфалапація, прыонная хвароба, на якой у некалькіх словах спыніўся Анатоль Аляксеевіч.
Сам вучоны родам з Гомельскай вобласці. Калі ў 1972 годзе закончыў вучобу на ветэрынарным факультэце, патрапіў на працу ва усесаюзны навукова-даследчы яшчурны інстытут, у якім абараніў кандыдатскую дысертацыю, стаў загадчыкам лабараторыі, пасля аддзела. Праз 16 гадоў працы ў 39-гадовым узросце быў прызначаны дырэктарам навукова даследчага сельскагаспадарчага інстытута. Праз 5 гадоў, калі Саюз разваліўся Анатоль Аляксеевіч прызначаецца дырэктарам яшчурнага інстытута, які прапануе назваць больш шырока - інстытут аховы жывёлы, у якім працуе яшчэ адзінаццаць гадоў і прымае рашэнне вярнуцца на радзіму, каб вучыць ветэрынарнай справе сваю беларускую моладзь. Пачынае працу з курыравання будаўніцтва Віцебскай біяфабрыкі…
Студэнты з цікавасцю слухалі лектара, які не адзін раз сустракаўся з яшчурам, ведае ўсе яго формы і праяўленні. Мяне чакала яшчэ столькі шмат працы, што вымушаны быў пасля таго як зрабіў некалькі фотаздымкаў, пайсці. А фотаздымкі з лекцыі Анатоля Аляксеевіча для нашых студэнтаў можна паглядзець ніжэй. Да іх дадаў яшчэ некалькі здымкаў студэнтаў, якія ў гэты дзень былі на занятках і трапілі ў аб’ектыў майго фотаапарата.
https://www.ggau.by/nowosti/764-chargovaya-lekczyya-dlya-studenta-fvm-vyaduchaga-vrusolaga-belarus-anatolya-guseva#sigProId5e0afc5d3f
Матэрыял падрыхтаваны дацэнтам кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі
Мікалаем Таранда