17 - 21 сакавіка 2008 года каля 150 ветэрынарных ўрачоў-тэрапеўтаў раённых ветэрынарных станцый Рэспублікі Беларусь прайшлі навучанне на базе Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага універсітэта. Асноўнымі дакладчыкамі па сучасных праблемах ветэрынарыі былі выкладчыкі нашага уніветсітэта. Па дзве лекцыі былі прачытаны дактарамі ветэрынарных навук А.У.Глазам і В.В.Малашкам, кандыдатамі ветэрынарных навук В.М.Бяляўскім і А.У.Сенько, а таксама кандыдатамі біялагічных навук М.А.Каўрусам і В.М.Абухоўскім. Два выступленні былі зроблены прадстаўніком нямецкай кампаніі “Bayer”, кандыдатам ветэрынарных навук М.А.Кузняцовым, які таксама працуе і на кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі ГДАУ.
Сярод выступаючых былі і прадстаўнікі іншых краін - Віктар Эверт са ЗША, Йахансен Амбіхл з Аўстрыі і Эрве Габійе з Францыі. Цікавымі для спецыялістаў былі таксама і выступленні прадстаўнікоў “Біякома”. Для ўдзельнікаў вучобы былі арганізаваны азнаямляльныя паездкі ў СПК “Абухава” і СПК “Свіслач”, а для тых, хто быў у гэты час вольны, экскурсія па гораду. 21 сакавіка пасля падвядзення вынікаў вучобы і атрымання спецыяльнага пасведчання ветэрынарныя ўрачы раз’ехаліся па сваіх раёнах. А далей, як заўсёды, некалькі фотаздымкаў, асабліва з нашай экскурсійнай вандроўкі па Гродна.