Сумесная дзейнасць з Гродзенскім аграрным універсітэтам пачыналася задоўга да афіцыйнага падпісання дагавора аб супрацоўніцтве і складання сумесных планаў на бліжэйшую будучыню.
Экалагічная акцыя “Сад Надзеі” аб'яднала ўсю рэспубліку ў сумеснай высадцы зялёных маладых раслін. Паколькі наша школа знаходзіцца ў цэнтры горада і практычна не мае прышкольнай тэрыторыі, перад намі з’явілася вялікае пытанне, як ажыццявіць дадзенае мерапрыемства.
Кіслы Уладзімір Уладзіміравіч, кандыдат сельскагаспадарчых навук, прапанаваў на вучэбна-даследчым участку ўніверсітэта, у мікрараёне “Зарыца”, высадзіць саджанцы яблынь. Колькасць была вызначана адразу, гэта нумар нашай школы – 13. Трынаццаць навучэнцаў нашай школы прынялі ўдзел у традыцыйнай па ўсёй рэспубліцы акцыі “Сад Надзеі” і пакінулі свой след у гісторыі школы і роднага краю. Восенню вучні нашай школы з вялікім трапятаннем даглядалі за свамі саджанцамі, прыбіралі лісце, рыхлілі глебу.
Вялікая сумесная работа ажыццяўляецца ў працэсе выбару профілю навучання і сферы будучай прафесійнай дзейнасці навучэнцаў. Паплеўка Віктар Іванавіч, дацэнт, кандыдат сельскагаспадарчых навук, сумесна са студэнтамі ўніверсітэта традыцыйна праводзяць “Дзень адчыненых дзвярэй” з мэтай прафесійнай арыентацыі моладзі. Ствараюцца ўмовы для выпрацоўкі ў школьнікаў свядомага стаўлення да выбару будучай прафесіі. Навучэнцы нашай школы наведваюць музей “Анатоміі і фізіялогіі жывых арганізмаў” на кафедры фармакалогіі і фізіялогіі ўніверсітэта. Усё гэта садзейнічае выбару такіх прафесій як урач, ветэрынар, біятэхнолаг, фармацэўт, эколаг.
Алімпіядны рух – адзін з найважнейшых напрамкаў вучэбнай дзейнасці высокаматываванай моладзі нашай школы. І гэтае пытанне не застаецца без увагі нашых старэйшых сяброў. Выкладчык кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі Шчапяткова Анжаліка Георгіеўна, кандыдат сельскагаспадарчых навук, правяла кансультацыі для ўдзельнікаў алімпіяды па пытаннях мікрабіялогіі, заалогіі, гісталогіі, цыталогіі, экалогіі. Нашы дзеці мелі магчымасць працаваць у лабараторыях універсітэта.
Як вынік гэтых сумесных намаганняў з'яўляецца перамога на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі і хіміі Анастасіі Малышка (настаўнік Шыдлоўская В.А.) і Арцёма Касцова (настаўнік Булак С.У.).
Нашы сумесныя планы на гэтым яшчэ не заканчваюцца. Мы плануем паспрабаваць сябе ў экалагічнай даследчай дзейнасці. І як заўжды, мы спадзяемся, што побач будуць надзейныя і добрыя сябры!
У выніку сумеснай дзейнасці з Гродзенскім аграрным універсітэтам навучэнцы нашай школы атрымалі магчымасць удзельнічаць у рэальнай акцыі і пакінуць свой уклад у развіццё свайго роднага краю. Гэта дало магчымасць вучням пазнаёміцца з прафесіяналамі ў галіне сельскай гаспадаркі і атрымаць ад іх неабходныя веды і навыкі. Універсітэт набыў, апрабаваў і ўкараніў новыя метады і падыходы ў рабоце з моладдзю. Працягваючы супрацоўніцтва з Гродзенскім аграрным універсітэтам, мы разам прапаноўваем навучэнцам новыя праекты і праграмы, каб яны маглі рэалізоўваць свае здольнасці і імкненні ў галіне біялагічных навук і экалогіі. Гэта дазволяе нам не толькі спрыяць станаўленню будучых прафесіяналаў у гэтай галіне, але і дапамагчы ў вырашэнні экалагічных праблем нашага рэгіёна.
Намеснiк дырэктара па вучэбнай рабоце УА “Сярэдняя школа №13 імя В.Т.Цабо”,
настаўнiк бiялогii Шыдлоўская Валянцiна Антонаўна