На гэты раз працавалі секцыі заатэхнічных, ветэрынарных, агранамічных і тэхнічных навук. Пасля першай пары заняткаў, якія я правёў у ГДМУ, па дарозе заглянуў на зоаінжынерны факультэт. У праграме секцыі заатэхнічных навук стаялі 22 выступы, сярод якіх матэрыялы нашых гасцей з Віцебску, Горак, Калінінграду, Ольштына і таму удзельнікаў разам са слухачамі сабралася цэлая лекцыйная зала. Цалкам запоўнена была і лекцыйная зала № 54 на факультэце ветэрынарнай медыцыны. Са шматлікіх заяўленых выступаў толькі адзін быў зроблены студэнткай з Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Гэта лёгка зразумець, бо і на выкладчыкаў універсітэтаў не заўсёды ёсць грошы, каб аплаціць камандзіровачныя затраты. Пазней ужо сваімі ўражаннямі ад працы секцыі падзяліўся кандыдат медыцынскіх навук Станіслаў Браніслававіч Пазняк, які за свой доўгі працоўны стаж не адзін раз чуў розныя выступленні. Ён адзначыў, што прызавыя месцы занялі далёка не лепшыя даклады. Хацелася б верыць, што гэта не так, але і студэнты, якія там прысутнічалі заўважылі гэта. Інфармацыя для роздуму і на будучае трэба падумаць як паступіць, каб падобных папрокаў не было.
На агранамічныя навукі і па ахове раслін студэнтамі было падрыхтавана вельмі шмат работ, што і не дзіўна. 100 % студэнтаў гэтых факультэтаў выконваюць дыпломныя працы і таму займаюцца навуковымі даследаваннямі ад 2 курса. Мае дыпломнікі таксама падрыхтавалі два матэрыялы аб змяненні мікрафлоры ў пасевах ячменю і канюшыны ў адказ на апрацоўку глебы і розныя сістэмы ўгнаенняў. Папярэдне трэба было прайсці адбор на кафедры аграхіміі, дзе з 7 выступаў трэба было пакінуць 2 лепшыя. Мы здаліся без бою. І як я ведаю, там і так цяжка было адабраць тых выступоўцаў, бо работы былі амаль раўназначныя. Ды і да секцыі з фотаапаратам я так і не дайшоў. Вось што значыць адначасовае правядзенне студэнцкіх і выкладчыцкіх канферэнцый.
Са слоў кіраўніка секцыі тэхнічных навук Ірыны Яўгенаўны Галубец ведаю, што работа секцыі была вельмі жывой і актыўнай. З гасцей была адна выступоўца з Мінску (УА “БДАТУ”). Пераможцы вызначаліся студэнтамі без удзелу выкладчыкаў. Зборнік студэнцкіх матэрыялаў не паспеў выйсці да пачатку канферэнцыі, але ў хуткім часе будзе надрукаваны. Далёка не поўнае ілюстраванае асвятленне студэнцкай канферэнцыі далей.
ікаўнікі секцыі па заатэхнічных навуках
За трыбунай магістрант кафедры генетыкі і развядзення сельскагаспадарчай жывёлы Васілец Т.М.
За першым сталом тыя, хто будзе вызначаць месцы, якія зоймуць выступаючыя
Яшчэ адзін момант з секцыі, якая праходзіла на зоаінжынерным факультэце
А гэта ўжо ўдзельнікі канферэнцыі на факультэце ветэрынарнай медыцыны
Адказная місія судзейства выпала на долю Пашы Жульпы і Пятра Пышынскага
У другім радзе Станіслаў Браніслававіч Пазняк, які шмат праводзіць навуковых даследаванняў са студэнтамі, перадае ім свой багаты мікрабіялагічны вопыт
Выступае А.А.Чайкоўская, якая пад кіраўніцтвам С.Б.Пазняка даследавала антыбіётыкаадчувальнасць стафілакокаў, выдзеленых ад жывёлы
Гэтым здымкам з секцыі ФВМ завяршаю фотарэпартаж з канферэнцыі.