Традыцыйная ўжо алімпіяда студэнтаў каледжаў агранамічнага і заатэхнічнага профілю, якая звычайна адбывалася вясной у сакавіку ці красавіку, у гэтым годзе была перанесена на восень. Магчыма гэта звязана са зменай вучэбных планаў ў іх навучальных установах, дзе пачалі заканчваць навучанне крыху раней. А 9 гадзіне раніцы 15 снежня ўсе ўдзельнікі сабраліся ў адным з лекцыйных залаў.
Кожная суполка была прадстаўлена 3 студэнтамі і адным выкладчыкам. Удзельнікам алімпіяды патрэбна было выканаць спачатку тэарэтычныя заданні, а пасля практычныя. Калі праходзіў каля залы, пачуў апладысменты, якія былі для рэктара ГДАУ Вітольда Казіміравіча Песціса, які толькі што павітаў гасцей універсітэта.
Пакуль студэнты размяшчаліся за сталамі для выканання заданняў, выкладчыкі каледжаў разам з выкладчыкамі ГДАУ праводзілі кароткую нараду асобна. У чытальную залу заглянулі намеснікі дэкана агранамічнага факультэта і рассадзілі студэнтаў так, каб з аднаго каледжа яны не сядзелі за адным сталом, ці за суседнімі.
Алімпіяда па прадметах заатэхніі праходзіла ў аўдыторыі на чацвёртым паверсе. У аўдыторыю якраз зайшлі выкладчыкі, якія павінны былі весці кантроль за тым, каб ніхто і ні адкуль не спісаў заданні. Пасля яны павінны былі яшчэ праверыць заданні і на наступны дзень абвясціць вынікі.
На наступны дзень крыху спазніўся, бо ўручэнне дыпломаў і сертыфікатаў па заатэхніі адбылося раней. На шляху да галоўнага корпуса спаткаў студэнтаў з Ляхавіцкага аграрнага каледжа, якія на гэтай алімпіядзе атрымалі дыплом за III месца па агранаміі.
У фае галоўнага корпуса ўбачыў групу вясёлых студэнтаў і не здарма, бо ў яны атрымалі дыплом за I месца. Аказалася, што яны з “Аграрнага каледжу УА “ВДАВМ” (Лужэснянскі). Тут жа аказаліся і дзяўчынкі з Рэчыцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа, якія на алімпіядзе па заатэхніі атрымалі II месца. Чарговымі былі каля навагодняй ялінкі студэнты Ваўкавыскага ДзАК, якія атрымалі дыплом за III месца.
У малой канферэнцзале дэкан агранамичнага факультэта спачатку раздаў пераможцам сертыфікаты за лепшае выкананне тэарэтычных і практычных заданняў, а затым уручыў дыпломы камандам пераможцам. Дыплом за II месца атрымала каманда “Навагрудскага дзяржаўнага каледжа тэхналогій і бяспекі”, за I – каманда “Палескага дзяржаўнага аграрнага каледжа імя Ф.Н.Міцкевіча”. III месца атрымалі студэнты, якія прыехалі з Ляхавічаў.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/6271-respublikanskaya-alimpiyada-navuchentsa-agrarnykh-kaledzha-respubliki-belarus#sigProId28cbaeace2