Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага універсітэта Вітольд Казіміравіч Песціс - “Ганаровы прафесар Міжнароднага універсітэта г.Вены”
Да такога звання Вітольд Казіміравіч прадстаўлены Намінацыйным Камітэтам Еўрапейскай Бізнэс Асамблеі (EUROPE BUSINES ASSEMBLY, Оксфард, Велікабрытанія) сумесна з Вучоным Саветам Міжнароднага універсітэта г.Вены - за ўклад ва ўмацаванне міжнародных зносін у сферы навукі, адукацыі і бізнесу.
Рашэнне Вучонага Савета здзяйсняецца на аснове хадайніцтва Намінацыйнага Камітэту Еўрапейскай Бізнэс Асамблеі, а таксама па ініцыятыве (ці пры падтрымцы) органаў дзяржаўнай улады, асобных устаноў і прадпрыемстваў, грамадскіх арганізацый, выдатных вучоных, спецыялістаў і сімвалізуе высокую ступень міжнароднага прызнання прафесіных дасягненняў.
Рэктар УА “ГДАУ” Вітольд Казіміравіч Песціс быў запрошаны для атрымання атрыбутаў ганаровага звання на XLII урачыстую цырымонію “International Socrates Award Ceremony”, якая адбылася 17 сакавіка 2008 года ў рамках “Оксфардскага саміту лідараў” ( у мэрыі г.Оксфарда). Запрашэнне падпісалі Генеральны дырэктар Еўрапейскай Бізнэс Асамблеі лорд Джон В. Неццін (Велікабрытанія) і Рэктар Міжнароднага універсітэта Вены, Прэзідэнт Клуба рэктараў Еўропы прафесар Віл Гудхейер (Аўстрыя).