З 15 лістапада да 5 снежня адбываецца прыём дакументаў у абітурыентаў, якія паступаюць на завочную форму навучання з поўным тэрмінам навучання і скарочаным, калі за спіной у іх маецца адпаведны каледж.
Аб парадку паступлення, спецыяльнасцях, падрыхтоўцы да ўступных экзаменаў, бо можна паступаць і праз падачу сэртыфікатаў і праз вусныя экзамены, інфармацыя ёсць на сайце ўніверсітэта abit.ggau.by
Была вольная хвіліна і ў першы дзень падачы дакументаў заглянуў у прыёмную камісію, заўважыўшы чаргу ў калідоры. Пазнаёміўся з абітурыентамі. Першымі ў чарзе былі абіурыенты, якія паступаюць на ІТФ на спецыялізацыю “Тэхналогія малака і малочных прадуктаў”. Яўген Белаус, Марыя Седляр і Анастасія Кулага і зараз са сваёй сярэдне-спецыяльнай адукацыяй працуюць з малочнымі прадуктамі, але вырашылі атрымаць дыплом і аб вышэйшай адукацыі. Раінчык Зміцер і Цецярук Дзяніс падаюць дакументы на агранамічны факультэт.
Два хлопцы, ці хутчэй ужо мужчыны, Бердніковіч Аляксандр і Катовіч Іван, працуюць у галіне заатэхніі і вырашылі закончыць біятэхналагічны факультэт нашага ўніверсітэта. Летам на палях вобласці даводзілася сустрэць заатэхніка, які працуе на вельмі сучасным трактары з агрэгатам, які высявае культуры без папярэдняй апрацоўкі глебы (па тэхналогіі Мзуры), а таксама былога трактарыста, які завочна закончыў агранамічны факультэт, а зараз у гаспадарцы працуе аграномам.
Са Шчучына дзве дзяўчыны, якія закончылі Валкавыскі дзяржаўны аграрны каледж і абедзьве працуюць па спецыяльнасці ў галіне заатэхніі вырашылі паступіць на розныя факультэты. Ражко Карына працягне вучобу па атрыманай спецыяльнаці на БТФ, Арціш Дар’я паступае на поўны курс навучання па спецыялізацыі “Тэхналогія мяса і мясных прадуктаў” на інжынерна-тэхналагічны факультэт.
Ажно з Лужэснянскага дзяржаўнага аграрнага каледжа Віцебскай вобласці Дзяніс Яначкін прыехаў паступаць у Гродна на агранамічны факультэт.
На скарочаную форму навучання на ФВМ дакументы падавалі выпускніцы Ваўкавыскага дзяржаўнага аграрнага каледжа. Вікторыя Ганец закончыла яго з чырвоным дыпломам. Дзяўчаты зараз працуюць па абранай спецыяльнасці.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/6235-pacha-sya-pryjom-dakumenta-na-zavochnuyu-formu-navuchannya#sigProId2193d6cce6