16 верасня 2022 года Тыдзень роднай мовы распачаўся з адкрыцця тэматычных выстаў і бібліяграфічным аглядам навінак беларускага друку на абанементах і чытальных залах навуковай бібліятэкі ўніверсітэта пад назвамі:
- “Старонка культуры – родная мова: чытаем і размаўляем па-беларуску” – выстава вучэбна-метадычных і навуковых выданняў па беларускай мове на абанементах вучэбнай і навуковай літаратуры;
- “Сэрцам роднага слова краніся” – тэматычная выстава на абанеменце вучэбнай і мастацкай літаратуры па пытаннях сучаснай беларускай літаратурнай мовы;
- “Слова роднае, жывое, гаваркое…” – тэматычная кніжная выстава і тэматычны агляд па ўжыванню рэдкіх слоў у розных рэгіёнах Беларусі – у чытальнай зале сацыяльна-гуманітарнай літаратуры;
- “Мой родны край – Беларусь сінявокая” – мастацка-ілюстратыўная выстава аб прыродна-гістарычных парках і турыскіх шляхах нашай краіны – у чытальнай зале навуковай літаратуры.
20 верасня адбылася віктарына сярод студэнтаў і карыстальнікаў бібліятэкі “Смак мовы: назвы страў вядомыя і невядомыя ” па старонках энцыклапедыі “Беларуская кухня”.
21 верасня студэнтаў факультэта бухгалтарскага ўліку запрасілі ў “Літаратурную гасцёўню”. У чытальнай зале адбылася творчая сустрэча пад назвай “І льецца роднай мовы гук чароўны” з маладой пісьменніцай Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Вікторыяй Смолка. Студэнты мелі магчымасць пазнаёміцца з новымі лірычнымі вершамі паэткі і адчуць усю прыгажосць і глыбіню яе паэзіі, прысвечаную роднай зямлі, яе прыродзе і роднаму гораду Гродна, сваім бацькам. І сапраўды, у цішыні чытальнай залы родная мова гучала асабіста пранікнённа, чаруючы слых усіх прысутных.
23 верасня 2022 года ў рамках куратарскага часу на факультэце ветэрынарнай медыцыны пад назвай“Фальклор – душа народа” прайшла творчая сустрэча з фальклорным ансамблем“Кужаль” установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў”. Арганізатар і кіраўнік ансамбля, выкладчык каледжа – Наталля Антонаўна Вікунья-Аррыетта. Падчас сустрэчы студэнты мелі магчымасць пазнаёміцца з народна-песеннымі традыцыямі і аўтэнтычным выкананнем песен з розных рэгіёнаў нашай краіны. Студэнты з зацікаўленнасцю слухалі жывы гук аўтэнтычных песен, а некаторыя, нават, паспрабавалі адчуць сябе удзельнікамі ансамбля.
АВРзМ, бібліятэка