16 верасня 2022 года Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт прыняў удзел у Рэспубліканскім дыктанце, прымеркаваным да Дню народнага адзінства.
Гэты дыктант стаў пачаткам Тыдня роднай мовы, у межах якой Міністэрства адукацыі падрыхтавала адпаведны план мерапрыемстваў на кожны дзень тыдня. СПАСЫЛКА на гэты план на нашым сайце.
У сваім выступленні намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Уладзіміравіч Кадлубай удакладніў, што гэта не той дыктант, які павінен праверыць веды арфаграфіі, пунктуацыі. Гэты дыктант дазваляе навучэнцам устаноў адукацыі, іх кіраўнікам і ўсім жадаючым узгадаць, якія падзеі адбываліся 17 верасня 1939 года і як гэта паўплывала на далейшы лёс Беларусі. Больш за тое, гэта папулярызацыя беларускай мовы. www.belta.by
Тэкст дыктанта:
Дзень народнага адзінства
У 2021 годзе было зацверджана дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Яно адзначаецца 17 верасня.
17 верасня 1939 года вызваленчы паход Чырвонай Арміі паклаў пачатак доўгачаканаму аб’яднанню Заходняй і Усходняй Беларусі. Гэта падзея стала актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, раздзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе.Тады ў выніку заключэння Рыжскага мірнага дагавора значная частка Беларусі ўвайшла ў склад Польшчы. На працягу васямнаццаці гадоў амаль чатыры мільёны чалавек, якія жылі ў Заходняй Беларусі, былі пазбаўлены права гаварыць і вучыцца на роднай мове, развіваць сваю культуру і проста звацца беларусамі.
1 верасня 1939 года Германія напала на Польшчу, пачалася Другая сусветная вайна. Над жыхарамі заходняй часткі Беларусі навісла пагроза фашысцкай акупацыі. У гэтых умовах Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую мяжу і ўзяла пад абарону насельніцтва Заходняй Беларусі. Людзі сустракалі вызваліцеляў кветкамі, аказвалі ім дапамогу.
17 верасня стала для беларусаў святам яднання і свабоды. Народ Беларусі стаў жыць адной сям’ёй, будаваць агульны дом. Адноўленае адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны.
“Калі б не было гэтага дня, не было б нашай краіны і не было б нас. Гэта святы для нас дзень”, – адзначыў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
Дзень народнага адзінства – даніна павагі тым, хто рупліва працаваў на карысць нашай Радзімы, і напамін нашчадкам пра неабходнасць захавання адзінства і незалежнасці Беларусі!
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/6174-respublikanski-dyktant#sigProId40a36330b9
Учебно-методический отдел