У апошнія гады па новай праграме практыкі па розных прадметах у студэнтаў факультэта аховы раслін адбываюцца ў канцы мая пачатку чэрвеня. Для любога спецыяліста аграрыя вельмі важным з’яўляецца веданне, як правільна наладзіць сеялку на норму высева, ўнясення ўгнаенняў адначасова з пасевам. Заняткі праводзіў старшы выкладчык кафедры Павел Бычак.
Сеялку для сельскагаспадарчых культур студэнты вывучылі раней і каля яе мы зрабілі сумесны здымак. Далей па плану была настройка бульбасажалкі. І тут я заўважыў, што механізм для высева бульбы зусім іншы, чым быў 40 гадоў таму. Павел Мікалаевіч пракаметаваў, што гэты механізм бывае трох відаў. І тут мне давялося падзяліцца сваім досведам, як з-за таго, што бульба для пасадкі з буртоў была вільготнай, лыжачкі яе скідвалі і атрымалася, што норма высадкі была ў некалькі разоў меншай.
Пасля таго, як сажалку студэнты з дапамогай “трактарыста” наладзілі пайшлі правяраць, колькі ж яна высаджвае бульбін на самай справе. Для гэтага карысталіся сажнем. І тут узгадалася, калі падчас устаноўкі нормы пасадкі ў калгасе брыгадзірка папярэдзіла “сажань не 2 метры, а 2,20, мы ім нарэзваем соткі ў полі для калгаснікаў”. Паколькі саджалка праехала па траве, то студэнты маглі падлічыць колькі булбін пасаджана, зрабіць з дапамогай выкладчыка пэўныя высновы і падправіць наладку.
Нарэшце, некалькі праходаў саджалка зрабіла па полі, якое было падрыхтавана тут жа, на кафедры механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, а студэнты накіраваліся ў аўдыторыю, каб разабраць ход заняткаў. На наступны раз у іх была практыка па энтамалогіі, дзе студэнты разбіралі казявак, якіх налавілі ў прыродным асяроддзі.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/6113-praktyka-pa-selskagaspadarchykh-mashynakh-na-fzr#sigProIdc04c9890b8