Па традыцыі факультэт праводзіць святы, якія характэрныя толькі для ФЗР. І мне прыемна, што і ў гэтым годзе быў запрошаны на імпрэзу з нагоды двух святаў, якія адбыліся раней – мужчынскага і жаночага. Таму і праграма была складзена з выступу двух каманд. У адной былі толькі дзяўчаты, у другой – хлопцы.
На двух уваходах ў актавую залу збіраліся асобна каманды дзяўчынак і хлопцаў у чаканні калі іх запросяць на сцэну. І няхай каманды мелі абмежаваную колькасць удзельнікаў, але за вечар на сцэне пабывалі каля 40 студэнтаў, ці не чацвёртая частка тых, хто займаецца на факультэце. Радавала, што так шмат хлопцаў добра танцуюць пад сучасныя рытмы і прыгадаў, як на выпускным капусніку мы таксама танцавалі пад папулярную тады музыку.
Нумары канцэртнай праграмы ацэньвала журы, якое складвалася з выкладчыкаў факультэта. Паколькі ацэнкі яны выстаўлялі па трохбальнай сістэме, то незвычайна выглядалі лічбы 3 і 2. Спадабалася адно заданне ад дзяўчат, для хлопцаў была паказана стойка на галаве. Для гэтага трэба рыхтавацца і ведаць як утрымаць раўнавагу. Таму не ўсе удзельнікі каманды змаглі паўтарыць стойку на галаве.
У канцэрце прынялі ўдзел і студэнты з Узбекістану. Яны прысутнічалі ў зале, а таксама і на сцэне. Выступілі з гумарыстычным нумарам Абдулазіз і Аббоз, з якімі мы пасябравалі адразу пасля іх прыезду ў Гродна. Я пасля запытаў, як доўга яны рыхтаваліся да нумару і Абдулазіз адказаў, што падрыхтавалі яго буквальна незадоўга да канцэрту.
Як для чалавека, які 20 гадоў займаўся танцамі, мне падалося, што хлопцы з гэтым заданнем спраўляліся лепш, чым дзяўчаты, ад якіх я чакаў большых фантазій. І калі ў заключэнні з залы збіралі апладысменты, то за іх былі значана больш гучныя. Але журы, у якім былі толькі жанчыны, вырашыла па іншаму. На сцэне дэкан факультэта Павел Барадзін выступіў з падзякай студэнтам за цудоўны канцэрт, які яшчэ раз заседчыў згуртаванасць студэнтаў і выкладчыкаў ФЗР. Вядома ж і дэканат прыклаў сваю руку да яго правядзення. І пераможцы і не пераможцы атрымалі ў гэты дзень у падарунак ад дэканату тарты і іх было шмат.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/5991-svyata-na-fakultetse-akhovy-raslin#sigProId37c64825f3