Выпускнікі агранамічнага факультэта, як і іншых факультэтаў, якія ў студзені атрымалі дыпломы, прыступілі да выканання сваіх працоўных абавязкаў. Студэнты малодшых курсаў пасля канікулаў працягваюць вучобу. У калідоры БТФ сустрэў першакурсніцаў эканамічнага факультэта.
У галоўным корпусе ўніверсітэта сустрэў групу завочнікаў агранамічнага факультэта, якія ўжо выйшлі на фінішную прамую. Усе ўзрадаваліся сустрэчы, бо добра памятаюць пра заняткі, якія я ў іх вёў па мікрабіялогіі. Дамовіліся, што калі будуць атрымоўваць дыпломы, то абавязкова запросяць на ўручэнне. Пасля была сустрэча з завочнікамі, якія вучацца толькі на другім курсе.
Традыцыйна, штогод нашы студэнты, як і студэнты іншых аграрных ВНУ адпраўляюцца на практыку за мяжу, у тым ліку па лініі асацыяцыі АПОЛЛО ў Германію. У адной з аўдыторый завяршаліся заняткі з выкладчыкам Тувія Навон, які яшчэ і сам студэнт, музыка.
9 сакавіка пабачыліся са студэнтамі другога курса агранамічнага факультэта. Аказалася, што і з імі мы добра знаёмыя ад часоў, калі, як абітурыенты, яны падавалі дакументы ў прыёмную камісію. А адзін сказаў, дык я з вамі знаёмы яшчэ са школы. Так, была справа, я сутракаўся са школьнікамі агракласаў, якія прыязджалі ва ўніверсітэт са сваімі настаўнікамі.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/5981-vuchebny-semestr-pratsyagvaetstsa#sigProId2daa1d6a49