3 сакавіка ў канферэнц-зале адбыўся навуковы сход вучоных з агранамічнага факультэта і факультэта аховы раслін, на якім была абмеркавана доктарская дысертацыя Лук’янюк Мікалая Аляксандравіча “Навуковыя асновы рэсурсазберагальнай тэхналогіі вырошчвання цукровых буракоў у Беларусі”.
Тэма аказалася цікавай для ўсіх прысутных. У працы разглядаліся пытанні выкарыстання мульчы і пасеву ў покрыўную культуру, распрацаваны меры комплекснай абароны пасеваў ад пустазелля, фунгіцыднай і інсекцыднай абароны ў залежнасці ад наяўнасці шкодных арганізмаў.
Распрацаваныя рэкамендацыі вельмі важныя для рэгіёнаў з высокай рызыкай дэфляцыі, там, дзе магчымы ветравыя пашкоджанні пасеваў і іх трэба будзе перасяваць. Прысутныя актыўна задавалі дакладчыку пытанні, заслухалі выступ Аляксандра Ауткі іншых навукоўцаў ГДАУ і аднагалосна адобрылі працу, якая будзе карыснай для вырошчвання гэтай тэхнічнай культуры. Жадаем Мікалаю Аляксандравічу паспяховай абароны доктарскай дысертацыі!