Напярэдадні Дня Перамогі рэктар ГДАУ па традыцыі спаткаўся з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, якія працавалі ў свой час у нашым універсітэце. Калі хто з іх па стану здароўя не змог прысутнічаць, падарункі атрымалі сваякі. На гэты раз для кожнага удзельніка апошняй вайны, ад якой нас аддзяляюць 65 гадоў, былі падараваны каравай, канверт з матэрыяльнай падтрымкай і кветкі, а таксама выказаны цёплыя словы падзякі за іх подзвіг рэктарам універсітэта і загадчыцай бібліятэкі Надзеяй Пятроўнай Хадатчук. А далей невялікі фотасюжэт без прозвішчаў, бо ўсе яны ўзгаданы ў матэрыяле за 2008 год.
Па гэтых пірагах бачна, што яшчэ пакуль жывуць 15 удзельнікаў ВАВ, якія працавалі ў ГДАУ, за сталом Вітольд Казіміравіч Песціс звяртаецца з прамовай да ветэранаў
Ветэраны ў канферэнц-зале за круглым сталом
Кветкі і пірагі для ветэранаў
Рэктар ГДАУ ўручае грашовую падтрымку кожнаму з ветэранаў
Слова ад ветэранаў мае Пётр Іванавіч Алдохін
Здымак ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з рэктарам Вітольдам Казіміравічам Песцісам
Уладзімір Паўлавіч Верхась выказвае падзяку Надзеі Хадатчук за арганізацыю ўшанавання ветэранаў