Не адразу зразумеў, што адбываецца ў галоўным корпусе. Напэўна прафарыетацыя, дзе аказаліся прадстаўленымі факультэты, навуковы і вучэбна-метадычны аддзелы ГДАУ.
Прайшоўся ўздоўж банэраў і выстаў і нарэшце дайшоў да месца, якой займаў інжынерна-тэхналагічны факультэт. І тут, дзяўчаты з гэтага факультэта паднеслі мне стаканчык марозіва, поўны, як і для ўсіх жадаючых пачаставацца. І прыгадалася дзяцінства гадоў 60 таму, калі мы з татам, які тады працаваў на малакавозе, адвозілі недзе пад Ляхавічы малако на завод, дзе запомнілася вялікая металічная кадушка, якая нагадвала медагонку, якая вярцелася і ў ёй рабілася марозіва, якім мяне часам частавалі.
Адчуваўся цудоўны настрой усіх – выкладчыкаў, дэканаў і студэнтаў, якія прыйшлі прадставіць свае факультэты. Усе знаёмыя твары, бо і студэнты сабраліся самыя актыўныя.
Нядаўна чытаў, як студэнцкі актыў ФВМ ездзіў на сустрэчу са школьнікамі ў Ліду. І гэта трэба, каб давесці да апошніх пра магчымасць выбраць спецыяльнасць, якую можна атрымаць у Гродзенскім дзяржаўным аграрным ўніверсітэце. І зараз ва ўніверсітэце ідзе прыём дакументаў для паступлення на завочнае аддзяленне. Кожны, хто чытае гэты матэрыял і не мае вышэйшай адукацыі можа падаць дакументы сам, ці параіць зрабіць гэта некаму са сваіх знаёмых.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/5907-z-adnae-vystavy-yakaya-adbylasya-25-listapada#sigProId0c68020f73