Днем у фае ўніверсітэта, дзе размяшчаецца галерэя Герояў Беларусі і Герояў Сацыялістычнай працы, было шматлюдна. Паколькі бачыў перад сабою аграномаў, то спытаў ці толькі іх. Аказалася, што ідзе размеркаванне і выпускнікоў і іншых факультэтаў, а заўтра адбудзецца размеркаванне студэнтаў факультэта аховы раслін.
Аграномы скарочанай формы навучання, якія працягвалі вучобу пасля каледжаў, пакінуць сцены ўніверсітэта толькі летам 2022 года. Здаецца, зусім нядаўна мы знаёміліся, калі яны прыяджалі на алімпіяду па аграмічных прадметах, разам займаліся сельскагаспадарчай мікрабіялогіяй, ды і на працягу ўсёй вучобы былі ў пастаянным сумоўі пры сустрэчах ды на сацыяльных сайтах.
Мне заставалася пажадаць ім паспяховага размеркавання, так як гэта вельмі важна для іх будучага лёсу. Заўсёды на правакацыйныя пытанні, ці правільна нашы студэнты выбралі спецыяльнасць, яны адказваюць вельмі пераканаўча.
17 лістапада быў другі дзень размеркавання выпускнікоў ФЗР і ФВМ
Першых каго заўважыў, былі ў асноўным студэнты маёй куратарскай групы. Я разумею, што часам запланаваныя куратарскія гадзіны маглі быць не цікавымі. Але ж за гады вучобы былі і розныя іншыя і ніводны не скажа, што не ведае, хто ў іх куратар.
Здаецца, што мае студэнты былі самымі цікавымі, хоць ніводны з іх не быў вяскоўцам. На першым курсе ФВМ атрымаў Гран Пры за выступ у Шоу першакурснікаў. І гэта не прайшло для іх незаўважна. Доўга наганялі астатніх з вучобай, нават страцілі аднаго студэнта, якога звалі Ўлад. Перамогі ветфакаўцаў працягваліся і ў іншыя гады, таму што, стаўшыя вопытнымі, яны курыравалі сваіх першакурснікаў.
А колькі было розных сітуацый, калі для будучых ветэрынарных урачоў была неабходна дапамога куратара. І яны не заставаліся безабароннымі. Я заўсёды падтрымоўваў іх, штодня сустракаўся з групай у перапынках і пытаўся, ці няма ў каго якіх праблем. І хоць нічога ў гэтых студэнтаў не выкладаў, заўсёды быў у курсе іхніх спраў. На факультэце вучоба іх будзе працягвацца яшчэ да лета.
У студэнтаў факультэта аховы раслін я выкладаў сельскагаспадарчую мікрабіялогію. Таму і гэты факультэт быў мне блізкі, і я пераджываў за кандыдатку на Міс універсітэта не толькі з ФВМ, але і з гэтага факультэта. Штогод дэкан Павел Барадзін запрашаў мяне на факультэтскія капуснікі, якія арганізуюць студэнты апошняга курса і спадзяюся, што і ў гэтым годзе змагу патрапіць на такую імпрэзу, якая адбудзецца ў наступным месяцы.