На днях прадстаўнічая дэлегацыя з Вармінска-Мазурскага універсітэта на чале з намеснікам рэктара па сувязях з ГДАУ Оскарам Лорэкам, дэканам факультэта біяінжынерыі жывёл Веславам Саботка, намеснікам дэкана па вытворчых практыках Янам Міцінскім і дырэктарам вучэбна-даследчай гаспадаркі ВМУ Уладзіславам Капустай азнаёміліся з базамі для праходжання вытворчых практык студэнтамі іх універсітэта ў СВК “Астрамечава” Брэсцкага раёна, на племзаводзе “Заказельскі” Драгічынскага раёна і СВК “Прагрэс-Верцялішкі” Гродзенскага раёна. У паездцы па гаспадарках іх суправаджаў дэкан зоаінжынернага факультэта ГДАУ Яўген Альбертавіч Добрук.
У вышэйзгаданых гаспадарках студэнты з Польшчы праходзілі вытворчую практыку па вывучэнні новых тэхналогій у жывёлагадоўлі ўжо на працягу трох гадоў. Паколькі нашы жывёлагадоўчыя прадпрыемствы абсталяваны па “апошняму слову навукі і тэхнікі”, студэнтам з суседняй з намі краіны Еўрасаюза ёсць чаму павучыцца. Таму, як і ў мінулыя гады, летам гэтага, па 6-8 студэнтаў пабываюць на практыцы ў кожнай гаспадарцы. Працягласць такой вытворчай практыкі 1-2 месяцы.