Больш як два гады таму прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта ўдзельнічалі ў прыёмнай камісіі, якая набірала абітурыентаў для вучобы ў Гродна. І вось, два гады яны адвучыліся ў сваіх універсітэтах у Фергане і Самаркандзе, а зараз прыехалі працягваць вучобу з трэцяга курса ў Гродна. Першымі з’явіліся студэнты, якія вучацца на інжынерна-тэхналагічным факультэце, факультэце аховы раслін, пазней прыехалі, ці больш правільна прыляцелі, студэнты на біятэхналагічны факультэт.
І вось на днях прыляцелі тры выкладчыкі з Самарскага інстытута ветэрынарнай медыцыны, дзве супрацоўніцы кафедры анатоміі будуць стажыравацца месяц на ФВМ, адна дактарант – на БТФ і ў лабараторыі ДНК-тэхналогій. Ведаю заўсёды, каб добра прыжыцца на немалы час у горадзе, трэба яго крыху ведаць, нават месца, дзе можна схадзіць на абед. Бо, па традыцыі, ужываць блюда са свініны ва Узбекістане не прынята. Сустрэў гасцей ў дэканаце ФВМ, пасля наведаліся разам у корпус БТФ і ў наш аддзел міжнародных сувязей у галоўным корпусе.
Першае знаёмства паказала, што нашы госці гэта звычайныя маладыя жанчыны, якія могуць і пажартаваць, і падскочыць, і падкінуць апалае з дрэў лісце падчас фотасесіі. Мовай рускай валодаюць не горш за нас. Паказаў у парку Жылібера ўсе дрэвы пасаджаныя мной у розныя гады. Іх цікавілі нашы дзікія галубы, якіх няма на іх радзіме, вельмі спадабаліся дрэўцы рабіны, якая не расце ва Узбекістане. У першы дзень мы пазнаёміліся толькі з невялікай часткай гораду, з іншымі знаёмства наперадзе ў вольны ад стажыроўкі час.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/5853-vykladchyki-z-respubliki-uzbekistan-pryekhali-gdau-na-stazhyro-ku#sigProIdb03c1f7d46