Выпадкова заўважыў з другога паверха новага корпуса, што на тэрыторыі калекцыйнага пітомніка, аб якім я ўжо пісаў, працуюць студэнты. Цікавасць як і што там расце пераважыла і я адразу ж “паляцеў” туды.
Аказалася, што практыку по лугаводству адбываюць там студэнты 3-га курса аграфака, а кіруе імі мой былы куратар, старэйшы з выкладчыкаў універсітэта - Віктар Аляксеевіч Белбухаў, які да гэтага часу памятае ўсю нашу групу, ведае пра лёс амаль кожнага. Мы ж можам ганарыцца, што адзін наш аднагрупнік Васіль Паўлоўскі ўжо колькі гадоў працуе намеснікам міністра сельскай гаспадаркі, і калі здараюцца якія катаклізмы надвор’я, я заўсёды бачу яго на экране тэлевізара, дзе ён тлумачыць, што і як будзе перасеяна. Адразу відаць, што стаў ён высокапрафесійным спецыялістам, як і многія іншыя з нашага выпуска 1979 года.
Той высеў збожжавых культур, які я бачыў у першы раз і аб якім пісаў на сайце, ужо даў свае плады, якія з’елі вераб’і. – Няма на іх кітайцаў, нездарма ж яны ў свой час знішчылі іх усіх, - жартаўліва сказаў Віктар Аляксеевіч. І сапраўды, у каласках ячменю не было ніводнага зярняткі, усе былі аблушчаныя птушкамі, якія пасяліліся ў горадзе і якім няма жадання злятаць на калгаснае поле. Тое насенне, якое яны не знайшлі ў глебе вясной, узрасло, закаласіла, пачало налівацца і тут гэтыя вераб’і наляцелі зноў. Не дапамагае ні калючы дрот на бетонным плоце, ні цэлафанавыя стужкі, якімі пераблытана ўсё поле. Спадзявацца трэба толькі, што у наступным годзе нашы навукоўцы прыдумаюць нешта радыкальнае ад іх. Другі вораг пустазелле. Там дзе расла нейкая трава – зааралі, і зараз студэнты рылі канаўкі ў якія сыпалі насенне алейнай рэдзькі. Гэты бок пітомніка належыць кафедры лугаводства і кормавытворчасці. Здымкі, якія былі зроблены з практыкі студэнтаў, змешчаны далей.