Напярэдадні вялікага юбілею – 65-х угодкаў Перамогі ў плане навучання з’явіўся спецыяльны курс “Вялікая Айчынная вайна савецкага народа ў кантэксце Другой сусветнай вайны”, які ў нашым універсітэце выкладае доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык музею ГДАУ Уладзімір Паўлавіч Верхась. У плане заняткаў аказалася сустрэча з ветэранамі ВАВ са студэнтамі 2-іх курсаў аграфака і факультэта аховы раслін, якая і адбылася 25 лютага 2010 года.
Сярод запрошаных на сустрэчу быў палкоўнік у адстаўцы, кавалер 3 баявых ордэнаў і 25 медаляў Каламіец Васіль Раманавіч. Ён расказаў аб сваіх дзеяннях, калі ваяваў у складзе Паўднёва-Заходняга, Сталінградскага, 3-га Беларускага франтоў. Пачынаў службу Васіль Раманавіч чырвонаармейцам, завяршыў - старшым лейтэнантам.
Затым выступіў удзельнік партызанскага руху, падпалкоўнік у адстаўцы Бохан Іван Паўлавіч. Ён ваяваў з немцамі ў складзе партызанскага атрада імя Шчорса ў брыгадзе № 27 імя В.І.Чапаева і быў узнагароджаны акрамя медалёў ордэнам Айчыннай вайны 2 ступені. Яго расказам яшчэ раз была падкрэслена вялікая роля беларускіх партызан у набліжэнні перамогі.
Салаўёва Ліля Барысаўна – былая блакадніца Ленінграда , якая зараз узначальвае Гродзенскую гарадскую асацыяцыю блакаднікаў , расказала аб мужнасці абаронцаў горада, у тым ліку і дзяцей, якія як маглі, так і дапамагалі дарослым. Сама яна 22.11.1943 года была ўзнагароджана медалям “За оборону Ленинграда”