Пасля рэгістрацыі і атрымання невялікай інфармацыі пра ўніверсітэт, удзельнікі семінару, які праводзіцца ў Гродна ў Інстытуце ўдасканалення настаўнікаў, накіраваліся у актавую залу, дзе перад імі выступіў рэктар аграрнага ўніверсітэта Вітольд Песціс. Вітольд Казіміравіч, які зараз знаходзіцца ў кароткачасовым адпачынку, з гэтай нагоды спецыяльна прыехаў ва ўніверсітэт, каб пагаварыць са сцэны з высокімі гасцямі.
Усе настаўнікі і дырэктары школ вобласці былі размеркаваны на 4 групы, у кожнай з якіх быў свой план знаёмства з універсітэтам. Да будынку біятэхналагічнага факультэта даехалі на ўніверсітэцкім аўтобусе. Першай наведалі лабараторыю “ДНК-тэхналогій”, дзе нас сустрэлі загадчык Вольга Епішка і яе намесніца Кацярына Чэбуранава. Спачатку падзялілі групу на дзве часткі і пачалася экскурсія, якая, перакананы, склала пэўнае ўражанне аб высокім узроўні сучасных навукова-даследчых тэхналогій.
Наступным аб’ектам, з якім знаёміліся нашы госці, быў музей кафедры анатоміі жывёл факультэта ветэрынарнай медыцыны, з якім знаёміла дацэнт кафедры Вікторыя Сукач. Вікторыя Леанідаўна расказала пра тое, як разам са студэнтамі робяць экспанаты з жывёлы Гродзенскага заапарка, якая аджыла свой век. Пасля сустрэч у корпусе БТФ госці адразу пыталіся і планавалі правядзенне экскурсій у лабараторыю “ДНК-тэхналогій” і анатамічны музей для сваіх школьнікаў. І Вольга і Вікторыя далі згоду на правядзенне такіх экскурсій. Магчыма сярод іх школьнікаў будуць і будучыя студэнты ГДАУ.
Вярнуліся ў галоўны корпус. Сіламі студэнтаў была паказана канцэртная праграма з адначасовым расповедам аб справах, якімі займаюцца нашы студэнты. І сам канцэрт і разнастайнае жыццё студэнтаў зацікавілі слухачоў. Дзве жанчыны так і сказалі, не ведаем, як чужых, а сваіх дзяцей мы накіруем паступаць у ГДАУ. Усе ўдзельнікі семінару 16 красавіка адправіліся знаёміцца з гаспадаркамі і навучальнымі ўстановамі Шчучынскага раёну.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/5678-15-krasavika-gdau-navedali-nasta-niki-i-dyrektary-shkol-voblastsi-u-yakikh-josts-agraklasy#sigProId2db13eff31