Уручэнне дыпломаў ветэрынарных урачоў і асабістых пячатак адбылося ў той жа дзень, што і залічэнне абітурыентаў у студэнты – 30 ліпеня 2008 года. Так што ў гарачы летні час былыя студэнты ФВМ раз’едуцца па тых гаспадарках, куды накіравалі іх пры размеркаванні, а ўжо час пакажа, як доўга яны там затрымаюцца.
На маю думку гэта будзе залежыць ад таго, якія ўмовы будуць створаны для маладых спецыялістаў на месцах. Працы ім будзе дастаткова заўсёды, а ці задаволіць іх зарплата? Калі не, яны, маючы высокую кваліфікацыю адшукаюць сябе ў іншым месцы. Паколькі мне прыходзіцца сустракацца з былымі выпускнікамі універсітэта на розных сайтах, добра ведаю складанасці, якія ў іх узнікаюць. І атрыманы домік у аграгарадку не прыйдзецца па душы, калі ў маладога спецыяліста не хопіць зарплаты на яго рамонт.