Спаборніцтва паміж дзяўчатамі факультэтаў за тытул Каралевы Вясны ў розных намінацыях адбываюцца ў нашым універсітэце ўжо шмат гадоў. І гэты год не выключэне. На дзіва, як так аказалася, што ні адна студэнтка з ФВМ у конкурсе не ўдзельнічала? Са слоў намесніка дэкана факультэта Аксаны Вароніс у нас шмат прыгожых дзяўчат. Я ў гэтым і сам не сумняваўся, бо хоць нічога ў іх і не выкладаю, але за дзень бачымся амаль з усімі, у каго ёсць заняткі ў сваім корпусе.
Аксана Мікалаеўна ішла на конкурс паглядзець, як нашы першакурсніцы будуць удзельнічаць у танцавальных нумарах. Ды і родная сястра студэнта першага курса ФВМ Рыгора Бахарэвіча, якая займаецца ўжо на чацвёртым курсе БТФ, удзельнічала ў конкурсе. Рыгор вырашыў выступіць разам з Ірынай ў адным нумары. З Ірынай мы хадзілі на нямецкую мову. Асноўная мова, якую яна вучыла ў школе ды і ва ўніверсітэце англійская. Але паколькі Ірына едзе на вытворчую практыку ў Германію, то нейкія асновы нямецкай ёй ведаць, як і іншым трэба. Я ж хадзіў таму, што для вывучэння мовы сабралася невялікая, але вельмі файная кампанія.
Калі я даведаўся, што Ірына будзе ўдзельнічаць у конкурсе Каралева Вясна ГДАУ 2021 года, то чэсна не верыў, што яна акажацца пераможцай. Яшчэ днём студэнты ФЗР папрасілі прагаласаваць у інтэрнэце за Вераніку Самойла. Яна ж вучыцца якраз у падгрупе першакурснікаў, у якіх вяду заняткі. Прагаласаваў, глянуў на % галасоў за іншых і заўважыў, што за Вераніку галасоў было аддадзена найбольш. Так і падумаў, ну вось, нягледзячы на дапамогу са стараны малодшага брата шансаў у Іры на перамогу няма. А іншых удзельніц конкурса я проста не ведаў.
І вось зала запоўненая цалкам, для фатографаў месца і не патрэбна, бо яны і так часта мяняюць дыслакацыю. Журы конкурса ў гэтым годзе вельмі аўтарытэтнае і ўзначальваў яго сам прадстаўнік Прэзідэнта Беларусі па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў. Дзяўчаты павінны былі зрабіць адказы на пытанні вядучых, праспяваць, патанчыць, зрабіць пастаноўку з дапамогай групы падтрымкі. І тут аказалася, што Ірына Бахарэвіч выказалася вельмі пераканаўча, і голас ў песні праявіўся на адпаведным узроўні.
Паперажываць за сваіх кандыдатак прыехалі іх сваякі, часам з далёкіх мясцінаў Беларусі. Былі задзейнічаны і БРСМ, і студэнцкі прафкам, і выхаваўчы аддзел, і спонсары з падарункамі былі самыя розныя. Таму, некалькімі здымкамі паспрабую перадаць атмасферу вечара, які пэўна ж удаўся.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/5664-tytul-karaleva-vyasna-gdau-2021-goda-studentki-btf#sigProId7412abf4f0