Перад галоўным корпусам сустрэў студэнтаў эканамічнага факультэта, якія папрасілі зняцца ў іх кароткім відэароліку. Сорамна, але ўпершыню я адмовіўся, чаго ніколі не рабіў раней. Аднойчы, нават не калі і не чуў да таго пра Вольгу Бузаву, танцаваў пад яе песню “мала палавін”. Гэтая група эканамістаў і запрасіла мяне прыйсці на конкурс.
Выбраўся крыху раней, бо хацеў патрапіць на апошнія заняткі па нямецкай мове для студэнтаў, якія паедуць на практыку ў Германію. У парку Станіславова заўважыў групу знаёмых студэнтаў з нашага факультэта. Аказалася, што гэта каманда КВН факультэта – Трафім Дзянісаў, Рыгор Бахарэвіч і іх памагаты з аграфаку Зміцер Гаўрык. Дарэчы, як пазней аказалася Рыгор толькі адзін раз удзельнічаў у нумары каманды, якая ўвесь час была прадстаўлена адным Трафімам. У журы КВН прарэктар па вучэбнай працы Іван Дарашкевіч, сакратар БРСМ Вікторыя Бобніс, арганізатар зон адпачынку Сяргей Чухноў і адказная за культурнае выхаванне студэнтаў Ірына Таранка.
На КВН мы прыйшлі разам з выкладчыкам нямецкай мовы з Германіі, якога клічуць Тобіяш. Пасля заняткаў зрабілі агульны здымак, на якім адсутнічае Веніямін Шпакоўскі, які і так добра ведае нямецкую яшчэ са школы. Акрамя адной студэнткі і мяне на заняткі хадзілі студэнты, якія ў школе, ды і ў універсітэце вучылі англійскую. І калі я спачатку думаў, што сучасныя студэнты нейкія недавучкі, то пасля пераканаўся, што яны вельмі здольныя, бо за паўтара месяца змаглі навучыцца карыстанню і нямецкай мовай. А як цудоўна яны размаўляюць яшчэ па-англійску! Так што ў Германіі не прападуць.
Хваляваўся, што нашаму госцю нумары КВН будуць не зразумелыя. Але калі назіраў за ім, то бачыў, што і ўсмешка не зыходзіла з твару і апладзіраваць ён не ленаваўся. Нейкі нумар наш ФВМ-аўскі Трафім крыху заваліў, мяркуючы па балах. Але, усё ж, трэцяе месца за ўдзел у КВН заняла “каманда” факультэта ветэрынарнай медыцыны.
Аказалася, што для Тобіяша жарты нашых студэнтаў спадабаліся. Як ніяк студэнты вучыліся гаварыць па-нямецку, а ён адначасова па-руску. Калі ішлі з вечара, Тобіяш сказаў, што вельмі рады, што ён прыехаў у Беларусь у той час, калі выкладчыкі з Германіі вучылі студэнтаў іншых універсітэтаў і гарадоў толькі онлайн. Да таго ж ён зразумеў, што людзі ў Беларусі вельмі добрыя і прыветлівыя. І я так думаю, што калі з’явіцца магчымасць, ён ізноў прыедзе ў Беларусь і магчыма разам са сваімі сябрамі.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/5654-razam-z-magistrantam-z-germanii-my-navedali-vyasnovy-kubak-kvn-2021#sigProId14692c302b