Чамусьці апошнім часам толькі слухачы курсаў па каранціну раслін жадаюць бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй і архітэктурай Гродна. Мабыць гэта таму, што яны тэрытарыяльна прадстаўляюць розныя рэгіёны Беларусі і ў нашым горадзе аказаліся ўпершыню. Хаця, ёсць і выпускнікі нашага ўніверсітэта. На гэты раз старэйшым аказаўся выпускнік 1993 года, калі ўніверсітэт яшчэ называўся – Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут. Дзень выдаўся дастаткова цёплым і экскурсія распачалася з Новага парка – ад Каложы.
Зімою адтуль і да Пажарнай Каланчы мы перамяшчаемся на аўтобусе, на гэты раз усе вырашылі, што пойдзем пешкі па берагу Нёмана. Барыс Максавіч Квяткоўскі быў яшчэ ў Харальнай сінагозе і не менш, як 20 хвілін прамаўляў перад гасцямі. Пасля наведалі Фарны касцёл, музей-аптэку, і да вуліцы Церашковай дабіраліся пяшком. Некалькі разоў у гэты дзень прагучала, што падобную экскурсію трэба арганізоўваць усё такі на пачатку курсаў, каб кожны ведаў куды можна схадзіць індывідуальна.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/5646-spetsyyalisty-pa-karantsinu-raslin-paznajomilisya-z-goradam#sigProId8dcbb70e0c