Выкладчык, які прыехаў у гэтым годзе з г. Галле, не мае спецыяльнай філалагічнай адукацыі. Гэта так, як і нашы выкладчыкі рускай мовы, не ведаючы замежных моў, вучаць абітарыентаў з краінаў Афрыкі, якія прыязджаюць да нас ва ўніверсітэт з веданнем нават не англійскай, а французскай мовы. Тобіяш вучыць нас задаваць пытанні і адказваць на тэмы, якія звязаны з сельскагаспадарчай дзейнасцю. Стараецца штораз пашырыць наш слоўнікавы запас. Заўсёды заняткі завяршаюцца праслухваннем песні на нямецкай мове. Адначасова і наш настаўнік дадае ў свой лексікон усё больш рускіх, а часам і беларускіх слоў.
Але не толькі на занятках ідзе вывучэнне мовы. Студэнты запрашаюць свайго настаўніка ў горад, дзе размовы працягваюцца. Тыдзень таму мы з ім наведалі Лютэранскую Кірху, дзе нас цёпла сустрэў пастар Уладзімір Татарнікаў, які падзяліўся радаснай інфармацыяй аб тым, што гадзіннік з вежы Кірхі парамантавалі ў Магілёве і ён ужо знаходзіцца ў Гродна. Да таго ж суполка вернікаў лютэран мае добрыя зносіны і падтрымку ад вернікаў горада Галле, у якім нарадзіўся Тобіяш. Гарадзенцы нават наведвалі гэты горад.
У той жа дзень са сваім настаўнікам мы зрабілі экскурсію па гораду, з наведваннем доміка рамесніка на вуліцы Ажэшкі, праваслаўнай царквы, Фарнага касцёла, рэстарана грузінскай кухні, які носіць назву Хінкальня. Думаю, што Тобіяшу гэта наведванне было цікавым, так як, наколькі я зразумеў, у Германіі падобных рэстаранаў няма. Было яшчэ і наведванне выступу Гарадзенскай капэлы ў будынку Тэатра Лялек. Размова вялася на беларуска-нямецкай трасянцы з выкарыстаннем жэстаў.
На выхадныя Тобіяш паехаў знаёміцца з Мінскам. Па здымкам, якія ён выстаўляе ў Інтэрнэт, бачна, што асноўныя архітэктурныя аб’екты ён пабачыў. Гэта і чыгуначны вакзал, і будынак цырка, нацыянальнай бібліятэкі, музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. На пытанне, ці не холадна, ён адказаў – нічога страшнага, ня так ужо дрэнна з надвор’ем, зараз жа не зіма.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/5635-padvyshenne-zro-nyu-veda-nyametskaj-movaj-studenta-pratsyagvaetstsa#sigProIdabcf6e6d09