У апошнюю суботу лютага ў лесапарку Пышкі прайшло традыцыйнае культурна-спартыўнае свята “Насустрач вясне” - «Блин-Party 2021». На тэрыторыі лесапарку працавалі спартыўна-забаўляльныя інтэрактыўныя пляцоўкі, алея масленічных лялек і дызайнерскіх бліноў, таксама вялікая колькасць тэматычных фотазон. Гарадзенцам арганізатары прапанавалі: забавы, квэсты, майстар-класы ад клубаў гістарычнай рэканструкцыі, выступленне лялечнага тэатра «Батлейка» і шмат іншых сюрпрызаў.
Студэнты нашага ўніверсітэту таксама весела зіму праважалі і гучна вясну сустракалі. На маладзёжнай пляцоўке выступалі ўдзельнікі тэатральнаяга калектыва “Байка”, вакальнага ансамбля «Фолк-modern», салісты студыі эстраднага вакала «Art-sound» і таксама кіраўнік студыі Артур Якушэў. Артыстаў аматарскіх калектываў падтрымлівалі актывісты маладзёжных грамадскіх арганізацый – ПА ГА “БРСМ” і прафкама студэнтаў універсітэта. Спявалі і танцавалі разам, адгадвалі загадкі, гулялі ў “Ручаёк”. У народзе кажуць: “Хто людзей весяліць, за таго ўвесь свет стаіць”. Вось і мы добра павесяліліся і атрымалі шмат пазітыўных эмоцый.
Таранка І.П.,
намеснік начальніка АВРзМ