Мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы, адбылося 18 лютага ў чытальнай зале ўніверсітэта, менавіта там разгорнута выстава Рэспубліканскай культурна-асветніцкай акцыі “Грані творчасці – 2020”. Удзельнікамі сталі студенты факультэта ветэрынарнай медыцыны, біятэхналагічнага і агранамічнага факультэтаў.
Мерапрыемства праходзіла ў не зусім звычайным фармаце – студэнцкай моладзі прапанавалі інтэрактыўную гульню. Удзельнікі аматарскіх творчых калектываў падрыхтавалі разнастайную праграмму. Па-першае, студэнты даведаліся аб традыцыях старажытнага свята Масленіца: тэатральны калектыў “Байка” запрасіў літаральна ўсіх далучыцца і паспрабаваць “зіму правесці і вясну сустрэць”. Атрымалася весела. Затым першакурснікаў трох факультэтаў запрасілі на музычную віктарыну “Музыкай слоў на мове роднай”, студэнты падзяліліся на дзве каманды. Сумаваць не прыйшлося нікому. Спачатку каманды адгадвалі аўтара слоў песні. Амаль без памылак удзельнікі каманд называлі імёны Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Рыгора Барадуліна, Аркадзя Куляшова, Канстанцыі Буйло. А ў караоке-батле ім давялося стаць ужо выканаўцамі вядомых беларускіх песень — “Вы шуміце, бярозы” і “Касіў Ясь канюшыну”. З гэтым заданнем яны таксама справіліся. Фінальным акордам праграмы стала выкананне песні з рэпертуару “Песняроў” “Бялявая, чарнявая”.
На працягу ўсяго мерапрыемства панаваў цудоўны настрой. За актыўны ўдзел у музычнай віктарыне аддзел па выхаваўчай рабоце з моладзю ўзнагароздзіў дыпломам каманду “Ластаўкі” (ФВМ, ФАР, БТФ).
Таранка І.П.,
намеснік начальніка АВРзМ