17 лютага ў рамках Тыдня беларускай мовы, напярэдадні святкавання Міжнароднага дня роднай мовы адбылася літаратурная сустрэча з паэтэсай Вікторыяй Смолка. Удзельнікамі сустрэчы сталі першакурснікі біятэхналагічнага факультэта. Вікторыя Смолка – маладая гродзенская паэтэса, яна з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар паэтычнага зборніка “Зоркаму сэрцу”, вершы Вікторыі друкуюцца ў перыёдыцы і калектыўных зборніках Беларусі, Расіі, Польшчы. У 2019 годзе прайшла прэзентацыя новай кнігі Вікторыі – “Ангел – хранитель”.
Падчас сустрэчы Вікторыя расказала пра першыя спробы напісання вершаў, пра сваіх натхняльнікаў. Студэнты пачулі мілагучныя вершы і пазнаёміліся з творчасцю паэтэсы. Кожны паэтычны твор Вікторыі прасякнут неверагоднай дабрынёй, чысцінёй, верай і натхненнем. Музыка вершаваных радкоў зачаравала кожнага з удельнікаў літаратурнай сустрэчы. На ўспамін аб сустрэчы Вікторыя пакінула нам паэтычныя паштоўкі “З вершаняткавай дзюбкі”:
Шукайце дар у дабрыні,
Адзіны, Божы, незвычайны...
А музыку – у цішыні...
А шчасця голас – у маўчанні.Шукайце ноччу зорны дождж,
А раніцай пяшчотна-снежнай
Душу пусціце басанож
Той дзіўнай... І нябачнай сцежкай...Каб чараўніца павяла
У казку-яву за сабою,
Жывіце пошукам святла,
Надзеі, веры і любові...
АВРзМ