Дыпломы атрымалі 42 маладыя спецыялісты па каранціну, а таксама аграхіміі і глебазнаўству. Урачыстае ўручэнне дыпломаў суправаджалася канцэртнай праграмай пасля закрыцця афіцыйнай часткі.
Зусім нядаўна яны былі на першым курсе ў мяне на занятках па сельскагаспадарчай мікрабіялогіі і таму быў здзіўлены, як хутка праляцеў час. Гучыць гімн і зноў выступае рэктар універсітэта. Здавалася бы, дзе ўзяць столькі эмоцый і сіл, каб кожнаму курсу ў прамове сказаць нешта зусім непаўторнае. Але ў Вітольда Казіміравіча гэта добра атрымоўваецца. За ім выступае дэкан факультэта Павел Уладзіміравіч Барадзін, які, я бы сказаў, трымае сваіх падапечных у ёжыкавых рукавіцах, але ў той жа час на факультэце адбываюцца цікавыя імпрэзы, якія не арганізуюцца іншымі факультэтамі.
Перад тым, як атрымаць дыпломы Павел Уладзіміравіч павязвае стужкі, якія паказваюць, якія поспехі меў студэнт падчас вучобы. Са стужкамі ўрэшце аказаліся, ці не палова выпуска. І вось ужо на сцэну выклікаюцца выкладчыкі розных кафедраў, кожнаму з якіх прапануецца павіншаваць выпускнікоў і даць нейкае настаўленне на будучую працоўную дзейнасць і на жыццё. Са сцэны яны вяртаюцца з кветкамі і тартамі. На сцэне шмат студэнтаў, кожны з якіх мае магчымасць выказаць свае эмоцыі. Як звычайна, усе робяць фотаздымкі на памяць, а для гэтага быў выстаўлены факультэцкі банэр.
ФЗР
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/5607-vypuskniki-fzr-chatsvjortymi-29-studzenya-atrymo-vali-dyplomy#sigProId9ea165c119