12 мая адбыліся паседжанні студэнцкай навуковай канферэнцыі па наступных секцыях: “Ветэрынарная медыцына”, “Заатэхнія”, Эканоміка АПК”, Мэнэджмент, маркетынг і права, арганізацыя вытворчасці ў АПК”. Усяго працавалі 6 секцый, у якіх па праграме значыліся ад 16 да 27 выступоўцаў.
Варта заўважыць, што не ўсе студэнты выступілі, паколькі частка з іх ужо працуюць ў гаспадарках Беларусі (выпуск на ветэрынарным факультэце адбыўся крыху раней). Але ў секцыі, дзе кіраўніком давялося быць мне прынялі ўдзел дзве студэнткі з Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны і дзве з Ваўкавыскага ветэрынарнага каледжу. Студэнцкае журы вызначыла пераможцаў сярод выступіўшых студэнтаў, якія атрымалі дыпломы. Да дыпломаў падчас стыпендыі яны атрымаюць яшчэ грашовыя ўзнагароды. Гасцям былі ўручаны сертыфікаты ўдзельнікаў. Зрабіў колькі здымкаў з нашай секцыі, а затым вырашыў забегчы на біятэхналагічны факультэт. Канферэнцыя, у якой прынялі ўдзел і некалькі студэнтаў з Варшавы і Ольштыну завяршала сваю працу. Паколькі ў іх яшчэ заставалася гадзіна часу мы разам павандравалі па Гарадніцы, прыгадалі колькі момантаў з яе гісторыі. Пасля абеду госці з іншых месцаў адпраўляліся ў боўлінг-клуб. З імі займаліся студэнты актывісты біятэхналагічнага факультэта, якія пасля завяршэння канферэнцыі на наступны дзень разам адправіліся ў Варшаву на дні SGGW. Ну, а на пасяджэннях эканамічных секцый пабываць не давялося.