Не трэба было ісці ў галоўны корпус ГДАУ, але было цікава, як ідзе прыём заяў ад абітурыентаў. У другой палове дня вырашыў заглянуць і пацікавіцца. На тэрыторыі інтэрнатаў спыніў хлопцаў, якія вярталіся з магазіна з нейкімі пакупкамі. Было відаць, што яны засяліліся ў інтэрнат. Гэта аказаліся выпускнікі Палескага дзяржаўнага аграрнага каледжа з Калінкавічаў. Як яны паведамілі, то прывёз іх дэкан біятэхналагічнага факультэта Уладзімір Гарчакоў. Пазней яшчэ сустрэліся абітурыеты з Калінкавічаў, якія прыехалі да Гродна цягніком.
На такія факультэты, як інжынерна-тэхналагічны, эканамічны, бухгалтарскі тыя, хто баіцца конкурсу, могуць паспрабаваць пайсці на платнае навучанне, якое ў даны момант каштуе 2345 рублёў. Мой сын вучыўся на нашым эканамічным факультэце, праўда, завочна і гэта было не так ужо і дорага ў параўнанні з іншымі ўніверсітэтамі. Дар’я Бачкарова з Мінску з дзяцінства займалася конным спортам, шмат ведае пра гэтых жывёлін і вырашыла паступаць на факультэт ветэрынарнай медыцыны. Я ім падрабязна расказаў, як дабрацца і паглядзець корпус нашага факультэта.
Паразмаўлялі са спарцменамі футбалістамі з біятэхналагічна факультэта і як аказалася не толькі я, але і яны добра памятаюць той дзень, калі тры гады таму яны здавалі свае дакументы ў аграрны. Магу сказаць, што на БТФ вучацца ці не цэлая каманда прафесійных футбалістаў, якімі займаецца выкладчык кафедры фізычнага выхавання Юры Чэкан. Мікіта Бакун з Гродна прыйшоў падаваць дакументы самастойна без бацькоў. Задаваў шмат пытанняў, планаваў паступаць на менеджмент, але магчыма перадумае і паступіць на нейкую іншую спецыяльнасць.
За дні, калі ідзе прыём дакументаў, заўважаю, што да нас шмат паступае студэнтаў з Афрыкі. Мабыць наша падрыхтоўчае аддзяленне навучае іх рускай мове настолькі, што яны згодны займацца па-руску. Быў здзіўлены, што адзін з іх паступае на інжынерна-тэхналагічны факультэт.
31 ліпеня апошні дзень падачы заяў для паступлення. Спадзяюся, што ў прыёмнай камісіі працы ў гэты дзень дабавіцца. Галоўнае правіла для абітурыентаў – патрапіць у галоўны корпус універсітэта на Церашковай 28 да 18.00, падаць дакументы, калі нават сертыфікатаў, 2 і 4 жніўня можна будзе здаць экзамены вусна. І думаю, што ў кожнага гэта атрымаецца!
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/5475-31-l-penya-aposhn-dzen-pryjoma-dakumenta-na-byudzhetnuyu-formu-navuchannya-gdau#sigProId1ba78b8d55