Падыйшоў да стала, за якім абітурыентка Насця Чыркова з Воранаўскага раёна запаўляла мэтавае (“цэлевое”) накіраванне на вучобу ад “Чарняхоўскі-Агра” Карэліцкага раёна. Тут прысутнічаў і сам кіраўнік гаспадаркі, выпускнік ГДАУ 2013 года, Васіль Ашурок. Першае, на што звярнуў увагу, прозвішча абітурыенткі і не здарма. Яна аказалася пляменніцай майго аднакурсніка Анатоля Чыркова, з якім разам прайшлі гады вучобы, бо нават жылі ў адным пакоі, і з якім у 1979 годзе атрымалі дыпломы агранома. Насця ж выбрала біятэхналагічны факультэт
Пазней сустрэў яшчэ аднаго хлопца, які падаваў дакументы на гэты факультэт. На пытанне, што яго прывяло у наш аграрны, Міхаіл адказаў – невысокі конкурс і жаданне стаць добрым спецыялістам . Ён вучыўся ў аграрным класе, але замест таго каб набраць на выпускных экзаменах па хіміі і біялогіі 7, і паступаць па субяседаванні, здаў іх на 5 і 6 балаў. Міхаіл падае дакументы і замест субяседавання будзе здаваць вусныя экзамены па гэтых прадметах 2 і 4 жніўня. Спадзяецца паступіць, бо конкурс праводзіцца па групе спецыяльнасцей і галоўнае атрымаць адзнакі не ніжэй за 4 балы. Мне застаецца толькі пажадаць Міхаілу реалізаваць сваю мару і стаць спецыялістам АПК.
З вёскі Барташы Шчучынскага раёна прыехалі паступаць на агранамічны факультэт два браты блізняцы Вадзім і Кірыл Астаповічы, якія спадзяюцца на працу патрапіць у ААА “Шчучын Аграпрадукт”. Канстанцін Фралоў збіраўся таксама паступаць на агранамічны факультэт, але сімпатычныя дзяўчыны з прыёмнай камісіі ўгаварылі паступаць на факультэт аховы раслін. На агранамічны факультэт паступае і Мікіта Міцкевіч з Пінскага раёна. Заўважыў, што з Пінску ў пяты дзень прыёму дакументаў іх падаюць некалькі чалавек.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/5472-dlya-padachy-zayava-na-pastuplenne-ab-turyenta-zastaetstsa-2-dn#sigProIdb238d4e73e