Культурны цэнтр “Фестывальны” быў адчынены яшчэ ў 1918 годзе. У ім ёсць і музеі, і выставачныя залы і кавярня. У гэтым цэнтры збіраецца гісторыя Фестываляў нацыянальных культур, якіх адбылося ўжо больш дзясятка. Традыцыйна фестываль праводзіцца раз у два гады і толькі ў гэтым годзе ён перанесены на наступны год у сувязі з пандэміяй каронавіруса.
15 ліпеня адбылося адкрыццё арт-пляцоўкі перад будынкам культурнага цэнтра, на якой па серадах будуць праводзіцца розныя культурніцкія імпрэзы. На адкрыцці была арганізавана выстава мастацкіх твораў, запрошаны народны калектыў “Гасцінец”, а таксама госць урачыстасці прафесар Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Аляксандр Аутка.
Аляксандр Аляксандравіч вырашыў падараваць для музея цэнтра вышыты залатымі ніткамі нацыянальны халат і галаўны ўбор, падараваны яму калегамі з Узбекістану. У сваім выступе прафесар расказаў аб супрацоўніцтве з узбекскімі ўніверсітэтамі, дзе разам з нашым універсітэтамі набраны студэнты, якія з 3-га курса прыедуць працягваць вучобу ў ГДАУ.
Аляксандр Аляксандравіч ужо быў гатовы пакінуць сцэну, але дырэктарка цэнтру папрасіла яго апрануць халат і зрабіць фотаздымак на памяць. Пасля гэтага госць змог прадоўжыць сваё інтэр’ю для тэлеканала “Гродна+”.