Для ўдзелу ў экскурсіі запрашаліся ўсе жадаючыя. Такіх набралася 48 асоб. На галандскім аўтобусе DAF BOVA ў 16.30 19 верасня адправіліся з Гродна, а каля 9 раніцы былі ўжо ў Кіеве.
Цэлы дзень былі экскурсіі па Кіеву, падчас якіх гарадзенцы наведалі Кіева-Пячэрскую Лаўру, плошчу Незалежнасці (Майдан), ваколіцы Хрышчаціку, плошчу Багдана Хмяльніцкага і іншыя помнікі гісторыі Старажытнай Русі.