У апошнія 2 тыдні ў студэнтаў нашага ўніверсітэта павялічылася колькасць запытаў па выкарыстанні інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій для арганізацыі самастойнай работы.
Мы нагадваем, што па многіх дысцыплінах распрацаваны электронныя вучэбна-метадычныя комплексы (ЭВМК), якія размешчаны ў лакальнай сетцы бібліятэкі і маюць дзяржаўную рэгістрацыю. Пералік ЭВМК размешчаны таксама і на сайце ўніверсітэта (студэнту - для запампоўкі - выбраць факультэт - выбраць назву спецыяльнасці). Таксама нагадваем, што на сайце дыстанцыйнага навучання (https://moodle.ggau.by/) па шэрагу дысцыплін распрацаваны онлайн-курсы, доступ да якіх можна атрымаць праз вядучага выкладчыка.
У сувязі з рэкамендацыямі гарвыканкама зменены расклад вучэбных заняткаў, каб не трэба было на вучобу дабірацца ў гадзіну пік. У апошні час усё больш студэнтаў прыходзіць ў масках, хвалюючыся не так за сябе, як за тое, каб не заразіць сваіх старэйшых. На ўваходах у кожны корпус ёсць сродкі для апрацоўкі рук. Магістрант эканамічнага факультэта Нгалле Этоке Тэрэадор, які адначасова з’яўляецца і старшынёй зямляцтва замежных студэнтаў, яшчэ ў сакавіку сам вырабіў 100 масак і раздаў іх замежным студэнтам і студэнтам ЭФ.
Пакуль што тых, хто па любой хваробе прапускае заняткі, адзінкі. За пару дзён зрабіў некалькі здымкаў студэнтаў розных курсаў і факультэтаў. Ад 7-га красавіка з’явіўся загад па ГДАУ “Аб дадатковых мерах, якія папярэджваюць распаўсюджванне інфекцыі, выкліканай каронавірусам “COVID-19”. Па гэтаму загаду працы хопіць усім: дэканам, загадчыкам кафедраў і іншых падраздзяленняў, але гэты матэрыял усё ж пра тое, што ў складаных умовах вучоба ў нашым універсітэце працягваецца, а інфармацыі пра нейкія культурныя мерапрыемствы будзе менш, паколькі яны адмяняюцца.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/5398-zanyatki-agrarnym-pratsyagvayutstsa#sigProIddfedd63adf
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии