3 сакавіка абласная бібліятэка імя Яўхіма Карскага, якая нядаўна пераехала ў новы будынак з Новага Замку, запрасіла Аляксандра Аляксандравіча Аутку, прафесара нашага ўніверсітэту, на прэзентацыю яго кніг, якія знаходзяцца ў фондах бібліятэкі. Пакуль удзельнікі сустрэчы збіраліся, Аляксандр Аляксандравіч падпісваў свае кнігі для бібліятэкі.
У гэты дзень было расказана шмат пра нашага вучонага, і тое, што ён мае больш за 400 навуковых публікацый, 28 кніг па агародніцтву. За сваю біяграфію Аляксандру Аутку давялося сустракацца з Аляксандрам Лукашэнкам 6 разоў на розных семінарах ды выставах. Аб гэтым на сустрэчы інфармацыя была дастаткова кароткай, але яе можна было пабачыць на фотаздымках, якія знаходзіліся на стэндах.
Большасць тых, хто прыйшоў на сустрэчу, хацелі атрымаць інфармацыю па вырошчванні агародных культур на сваіх садовых участках. Таму сярод удзельнікаў сустрэчы былі не толькі былыя выпускнікі, але і некалькі студэнтаў групы плодагароднінаводаў з аграрнага ўніверсітэта. Прысутнічалі супрацоўнікі бібліятэкі, звычайныя гаражане, сярод якіх было шмат маіх знаёмых.
З выступу Аляксандра Ауткі прысутныя даведаліся крыху пра тэхналогію вырошчвання морквы, кавуноў, цыбулі. З прамовы прэзентанта можна было даведацца пра вырошчванне экалагізаванай агароднінай прадукцыі без выкарыстання гербіцыдаў, якія могуць трапляць у грунтовыя воды і накаплівацца ў прадукцыі. Адначасова Аляксандр Аляксандравіч пазнаёміў з тэхнікай, якая распрацоўвалася з яго ўдзелам. Але на дачнай дзялянцы наўрад ці можна яе прымяніць.
Напрыканцы сустрэчы кожны ўдзельнік яе атрымаў раздрукаваныя парады па вырошчванні культур, у тым ліку раянаваных гатункаў кавуноў. Для сябе я гэтых раздруковах не браў, паколькі прымаю удзел у самых розных даследванннях мікрафлоры, пры тых ці іншых тэхналагічных прыёмах. Прычым, не толькі ў глебе, але і на ліставой паверхні, асабліва пры вырошчванні бульбы. Ды і кавуны на маім лецішчы растуць па 8-10 кг, што залежыць таксама ад парадаў прафесара Аляксандра Ауткі.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
https://www.ggau.by/nowosti/5360-adbylasya-prezentatsyya-knig-alyaksandra-autki#sigProId4fd5e75a74
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии