Зараз настаўнікі школ Беларусі, у якіх ёсць агракласы, знаходзяцца ў Гродна на падвышэнні кваліфікацыі. Дэкан падрыхтоўчага аддзялення ГДАУ Віктар Паплеўка прапанаваў мне правесці экскурсію для слухачоў курсаў і я з задавальненнем згадзіўся, хоць вечарам ужо не зойдзеш ні ў Сінагогу, ні ў Музей-аптэку. Адразу калі сустрэліся, то я пабачыў, што некалькі чалавек ужо знаёмыя з мінулых гадоў.
Спасылаючыся на тое, што ў мінулы раз я параіў наведваць Каложу, адразу паступіла пажаданне ісці да яе. Да самой царквы мы так і не змаглі падыйсці, зрабілі здымкі на адлегласці за зачыненай брамай. Вярнуліся ў горад. Як звычайна па дарозе мае слухачы атрымалі шмат інфармацыі. У Фарным касцёле завяршалася апошняя служба і мы на некалькі хвілін затрымаліся там. Некалькі настаўнікаў у Гродне былі ўпершыню.
Па вуліцы Савецкай, дайшлі да гандлёвага дому “Нёман”, падняліся на Крышу міра. Чамусьці я вырашыў, што ўсё ж туды лепш наведвацца ў светлы час. Вечарам не той эфект. Адтуль многія госці Гродна спусціліся на паверх ніжэй у Вялікі буфет. Былі просьбы на наступны дзень ехаць разам на выязныя заняткі ў Ваўкавыск, але мне давялося адмовіць, бо дзень не быў вольны ад сваіх заняткаў. А шкада, не ведаю як я ім, але ўсе школьныя настаўнікі мне спадабаліся. Нават тое, што маглі, не будучы гісторыкамі, адказаць на мае закавырыстыя пытанні па асобных момантах з гісторыі Беларусі.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/5351-vyachernyaya-vandro-ka-pa-garodni-z-nasta-nikami-agrarnykh-klasa-shkol-belarusi#sigProIdcaf9d65cb8
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии