Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца традыцыйна 21 лютага. У нашым горадзе адбудзецца 13 агульнарэспубліканская дыктоўка. На гэты раз не ведаю нават, на чые словы трэба будзе пісаць яе і хто са знакамітых людзей Беларусі будзе дыктаваць.
З ранку па запрашэнні Наталлі Іванаўнай Пержынскай патрапіў на пачатак дыктоўкі ў корпусе БТФ на вуліцы Акадэмічнай. Дыктоўка была па творы Аляксея Карпюка “Данута”. З самой Данутай мы таксама знаёмыя яшчэ з часоў маёй вучобы ў ГСГІ, калі яна выступала ў нас разам з Аляксеем Нічыпаравічам перад студэнтамі сельскагаспадарчага інстытута. У гэты раз дыктоўку пісалі студэнты школы кіруючых кадраў. Зрабіў некалькі здымкаў і накіраваўся ў свой корпус на заняткі.
Прайшло пару гадзін і я аказаўся сведкам яшчэ дувух дыктовак. Адну з іх чытала Наталля Іванаўна для першакурснікаў. Як мне падалося, студэнты былі вельмі сціплымі.
У іншай аўдыторыю дыктоўку чытала таксама для першакурснікаў Аксана Мікалаеўна Асіпчук. У студэнтаў гэта былі першыя заняткі па беларускай мове. Тэкст дыктоўкі яны пісалі на вельмі прыгожа аформленых аркушах паперы, якія спецыяльна для дыктоўкі падрыхтавала Аксана Мікалаеўна. Распавёўшы некалькі цікавых старонак пра свае сустрэчы з выдатнымі беларускімі пісьменнікамі і паэтамі я пакінуў аўдыторыю, каб не перашкаджаць ні выкладчыку, ні студэнтам. Крыху пазней у гэты дзень мне і самому прыйдзецца пісаць чарговую дыктоўку. Загадзя сорамна, за тыя шмат памылак, без якіх гэты працэс у мяне не бывае. Традыцыя са школьных часоў...
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/5345-mizhnarodny-dzen-rodnaj-movy-agrarnym#sigProIdde633683c9
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии