Выстава розных гатункаў вінаграду, як аказваецца традыцыйная, адбылася ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце на самым пачатку верасня. Я і сам туды патрапіў толькі на другі ці трэці дзень, але быў ураджаны тым, як шмат людзей прыйшло, каб паглядзець на тыя гронкі вінаграду, якія былі вырашчаны ва ўмовах Беларусі.
А прывезлі свой вінаград і саджанцы вінаградары як з Гродна, так і з самых розных мясцін Беларусі і дзяліліся сваімі сакрэтамі вырошвання гэтай культуры. Я таксама не стрымаўся і набыў дзве кальвы нейкіх сартоў, якія пасля пасадзіў на дачнай дзялянцы, на якой здаецца акрамя вінаграду і трускалак нічога добра не расце, бо глеба бедная, а вады, каб паліваць яе ў засушлівыя дні, няма. Вельмі хацелася каб інфармацыю аб днях выставы, якая мела свой працяг недзе ў Мінску, была напісана нашымі спецыялістамі універсітэта, якія займаюцца вінаградам сур’ёзна. Яны маглі бы прывесці найбольш каштоўныя назвы гатункаў, даць рэкамендацыі як іх высаджваць (мне здаецца што выкапаць яму для аднаго дрэўка вінаграду 80х80х80 см і запоўніць яе добрай глебай не кожнаму пад сілу). Асабліва карысна ведаць, якія гатункі трэба ўкрываць на зімні перыяд, каб не вымерзлі, якія нельга вырасціць, калі не выкарыстоўваць сродкі хімічнай аховы і г.д. Для сябе я даведаўся, што калі частку гронак вінаграду адрэзаць, астатнія вырастуць большымі і будуць спялейшымі. Трэба будзе паэксперыментаваць. Але такі матэрыял трэба было бы чакаць яшчэ з паўгода, таму я тут прадстаўляю некалькі фотаздымкаў з той выставы. Думаю, што вясною можна будзе набыць саджанцы самых розных гатункаў у спецыялістаў-вінаградараў, якія працуюць на кафедры пладаводства ГДАУ. А восенню раю не праспаць і абавязкова наведаць падобную выставу ў нашым універсітэце ў наступным годзе.