Упершыню патрапіў на падобны фестываль КВН і гумару ў 2013 годзе. Тады маім вялікім здзіўленнем было тое, што сярод намінацый, у якіх ўзнагароджваліся студэнты, адна была і мая – звязаная з тым, што шмат раблю фотаздымкаў са студэнцкага жыцця.
І вось 18 снежня “Ўкантакце” атрымаў паведамленне ад студэнткі факультэта ветэрынарнай медыцыны Віталіі Селівончык наступнага зместу: “Здравствуйте) завтра в 18:00 в актовом зале состоится фестиваль КВН и юмора «GGAU students AWARDS». Хотим пригласить вас))”. Студэнты ведаюць, што бываю заўжды там, куды запрашаюць і абавязкова прыйду без дадатковых тлумачэнняў.
Імпрэза пачынаецца. Сцэна ў штучным тумане. На сцэне кіраўнікі студэнціх арганізацый Вікторыя Бобніс і Ганна Кавалёва. Іх прыгожая вопратка падкрэслівае ўрачыстасць таго, што адбываецца. За нейкі кліп дзяўчаты ўзнагароджваюць студэнта маёй куратарскай групы ФВМ Ягора Зайцава. Пра яго артыстычныя здольнасці ведаю яшчэ з шоу першакурснікаў 2017 года.
З песняй на сцэну выходзіць Жэня Макарчук. Узнагароды атрымоўваюць спявак Артур Якушаў і кіраўнік ўсёй самадзейнай творчасці ў ГДАУ Ірына Таранка. На сцэне выступаюць адны за другімі ўдзельнікі гульні КВН розных факультэтаў. Узнагароды атрымоўваюць студэнты ў розных намінацыях. Адміністратар сайта ўніверсітэта Павел Дзянісаў, як лепшы фатограф.
І тут, аказваецца ў запасе яшчэ адна намінацыя – супер герой. На сцэну выклікаюць Арцёма Несцерука, які толькі што ледзь не атрымаў гонар быць - лепшы студэнт рэспублікі. Сапраўды, гэта быў геройскі ўчынак і нават без поўнай перамогі ўсе нашы перакананы, што на самай справе ён і ёсць лепшы студэнт.
У намінацыі супер герой аказваецца два намінанты. Другі Мікалай Іванавіч Таранда. На сцэне нам з Арцёмам задаюць пытанні, Арцём не можа знайсці адказу, так як і я. Гэта ж атрымалася так нечакана. Хаця, калі ў цемры заходзіў у залу, я пачуў – пайшоў той, хто заступаецца за студэнтаў ці нешта падобнае. Вярнуўся, пабачыў ветфакаўскіх студэнтаў і паццвердзіў – так, гэта я. Вечарына завяршылася, ішоў да хаты і думаў, у якой жа намінацыі ўсё такі я атрымаў узнагароду.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/5269-roznyya-naminatsyi-u-tym-liku-i-super-geroj-na-festyvali-ggau-students-awards#sigProIdfbae935c77
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии