Сустрэча гасцей з Варонежскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта імя Імператара Пятра I з прарэктарам па вучэбнай працы Іванам Дарашкевічам і дэканам факультэта ветэрынарнай медыцыны Віктарам Малашка адбылася ў канферэнцзале. За столькі гадоў прысутнасці іх на нашых канферэнцыях, госці сталі ўжо зусім блізкімі нашымі сябрамі.
У гэты раз яны прывезлі з сабою шмат новых ініцыятыў для развіцця супрацоўніцтва. Падчас сустрэчы было абмеркавана шмат пытанняў з вучэбнага працэсу абодвух універсітэтаў. Студэнцкая палова дэлегацыі была прадстаўлена ў асноўным студэнткамі. Кожны прыезд нашых гасцей суправаджаецца спартыўнымі спаборніцтвамі ў розных відах спорта то каманд студэнтаў, то выкладчыкаў. У гэты раз прыехала дзявочая каманда футбалістак, у якіх на вечар запланавана сустрэча з такой жа камандай Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Пасля абеду адбыліся сустрэчы на ФВМ, выкладчыкаў з выкладчыкамі, а студэнтаў з Варонежа са студэнтамі гэтага факультэта з Гродна. Аўтар інфармацыі прысутнічаў на размове студэнтаў, адначасова быў вядучым гэтай сустрэчы. Гасцей засялілі ў інтэрнат №6. На сустрэчы прысутнічалі і некалькі студэнтаў біятэхналагічнага факультэта, якія якраз пражываюць у гэтым інтэрнаце і магчыма тое, што да іх пасялілі гасцей, паслужыць налажванню сяброўскіх адносін.
Крыху пазнавата, але мы пачалі знаёміцца з гістарычнымі мясцінамі Гародні. Пабывалі каля Каложы, затым ў Харальнай Сінагозе, дзе коратка, але шмат цікавага расказаў старшыня яўрэйскай супольнасці Гродна Барыс Квяткоўскі. Пабывалі на тэрыторыі Новага Замку, да Старога з-за рамонту патрапіць не змаглі, але зрабілі здымкі на фоне яшчэ не да канца адноўленага помніка старажытнай архітэктуры Гродна. Наведалі службу ў Фарным касцёле, якая ішла па-беларуску. Прабегліся па Савецкай, каб не спазніцца на спаборніцтвы па жаночаму футболу.
З цікавасцю паглядзеў за гульнёй. Чамусці перажываў не за сваіх медыкаў, а за гасцей. Але матч завяршыўся з лікам 3:3, і было прыемна за такі вынік. Другая гульня адбудзецца на наступны дзень. Выкладчыкі падтрымоўвалі каманду варонежскіх студэнтаў, для чаго нават прывезлі расійскі трыкалёр, які заўсёды прысутнічаў і на спаборніцтвах у папярэднія гады. Пасля Гародні супрацоўнікі і студэнты наведаюць яшчэ Брэсцкую крэпасць.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/5253-chargovy-raz-nash-universitet-navedala-delegatsyya-kalega-i-studenta-z-varonezha#sigProId347eea935c
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии