Кожны факультэт мае сваіх куратараў са старшакурснікаў. Ад іх вопыту будуць залежаць вынікі спаборніцтва. У гэтым годзе часу на падрыхтоўку было, як ніколі, мала. Дэманстраваць сваё майстэрства студэнты будуць на працягу двух вечароў – 13 і 14 лістапада па тры каманды.
Першымі, каго сустрэў у фае галоўнага корпуса, аказаліся студэнты бухгалтарскага факультэта. Пазней мы з імі яшчэ сустрэліся на тэрыторыі дэндрарыю падчас здымкаў кліпа, які будзе праходзіць адным з конкурсных нумароў. Дарэчы, яшчэ зранку ў здымках іншага кліпу удзельнічаў і аўтар гэтай інфармацыі, і нават без усякіх дубляў.
Наступнымі былі студэнты ФВМ. Адразу парадаваўся прысутнасці на рэпетыцыі Ягора Зайцава, які два гады таму сыграў ролю выдатнейшага арлекіна. У здымках кліпа прымае ўдзел нават студэнт 4-га курса ФВМ Аляксей Сцепанюк, якога мы добра ведаем як танцора і выдатнейшага футбаліста. Здаецца ў ім спалучыліся несумяшчальныя рэчы. Ці ёсць у нас яшчэ такія прыклады?
Студэнты інжынерна-тэхналагічнага факультэта былі не ў поўным складзе. Але чакаць збору ўсіх не стаў, дабавілі аднаго студэнта ФВМ, які наглядаў за іх рэпетыцыяй – Дзяніса Мельнікава.
У аўдыторыі за сцэнай рыхтавалі сваю праграму студэнты агранамічнага факультэта. БТФ-аўцы сядзелі ў актавай зале і мабыць чакалі сваёй чаргі ўзыйці для рэпетыцыі на сцэну. Шкада, але так і не пабачыў у гэты дзень, дзе рыхтаваліся каманды студэнтаў эканамічнага факультэта і факультэта аховы раслін. Затое, убачыў групу студэнтаў з розных факультэтаў, удзельнікаў канцэрту да Дня працаўнікоў сельскай гаспадаркі.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/5207-po-nym-khodam-idze-padrykhto-ka-da-shou-pershakursnika-2019#sigProId3ce773675f
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии