Нарэшце калідоры і дэканаты факультэтаў запоўніліся студэнтамі першых курсаў, якім трэба было атрымаць месцы ў інтэрнатах, запоўніць дамовы, заплаціць за пражыванне, у медпункце атрымаць спраўку і адшукаць пакой у інтэрнаце. Чуў пажаданні, а ці нельга пасяліцца з відам на стадыён. Мы ж спарцмены і гэта будзе стымуляваць заняткі спортам.
Можа з дзве гадзіны дэкан факультэта аховы раслін Павел Барадзін праводзіў сустрэчу з першакурснікамі і іх бацькамі. Улічваліся пажаданні студэнтаў, хто і з кім жадае жыць у адным пакоі, каб разам падымацца на заняткі, ці калі трэба, то і паехаць да бацькоў.
Вялікая чарга была да дэканату агранамічнага факультэта. Пакоі былі размеркаваны раней, але ж і студэнтаў было вельмі шмат – асноўны паток і тыя, хто будзе займацца па скарочанай форме навучання. Знаёмыя ўжо твары – адныя кажуць, што я праводзіў з імі экскурсію падчас алімпіяды, іншыя пазнаёміліся пры паступленні, так што першымі віталіся за руку і самі, і іх бацькі. Яшчэ падчас паступлення я заўважыў студэнтаў, з якімі магчыма будзем займацца навукай працай, акрамя маіх дыпломнікаў, якія прызначаюцца з першага курса дэканатам агранамічнага факультэта. Але ж у мяне некалькі тэм, якія маюць зусім не агранамічны накірунак.
Здаецца самыя заблытаныя лабірынты ў нас у будынку факультэта ветэрынарнай медыцыны. Падчас абедзеннага перапынку чую крокі па калідоры, выйшаў паглядзець, аказваецц першакурснікі заблудзіліся і не ведаюць, як выйсці з корпуса. Пазнаёміліся, папярэдзіў, што будуць мець праблемы, калі будуць прапускаць заняткі па фізічнай культуры. Ну, а з 2 верасня пачнецца вучоба, для першакурснікаў адбудзецца традыцыйная лінейка,а для старэйшых курсаў заняткі пачнуцца а 8 гадзіне раніцы. Якраз у гэты час сустракаюся на лекцыі са студэнтамі другога курса агранамічнага факультэта.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/5125-30-verasnya-studenty-pershykh-kursa-gdau-zasyalilisya-internaty#sigProId63f72cbe63
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии