Для падвядзення вынікаў дзейнасці за папярэдні паўгадавы перыяд і правядзення семінару на гэты раз кіраўніцтва прадстаўніцтваў нямецкай фірмы “Байер” у краінах СНД (Україна, Беларусь, Азербайджан) сабралася ў Гродна. Гэта горад аднаго з актыўных спецыялістаў фірмы па развіццю, супрацоўніка кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі ГДАУ Мікалая Аляксеевіча Кузняцова. Паселены госці былі ў адным з прэстыжных месцаў горада, якім з’яўляецца Кронан Парк Гатэль у “Пышках”.
На семінарскіх паседжаннях я, як не спецыяліст у ветэрынарных прэпаратах, не прысутнічаў. Быў толькі на другой частцы экскурсіі па гораду, якую праводзіла гарадзенскі экскурсавод Таццяна. Як аказалася пазней, яна таксама ездзіла разам са мною на святкаванне юбілею перамогі 1410 пад Грунвальдам. Спаткаліся мы каля сабору на вуліцы Ажэшкі, дзе Мікалай Кузняцоў прадставіў мяне, як аднаго з даследчыкаў прэпаратаў фірмы, што выкарыстоўваюцца для дэзынфекцыі памяшканняў і лячэння і прафілактыкі мастытаў. На маё здзіўленне быў вельмі цёпла прыняты гасцямі. Далей экскурсію па раёне Гарадніцы мы праводзілі з Таццянай разам. Заехалі перапрануцца на месца дыслакацыі гасцей, пасля чаго паабедалі ў “Метро”. Наш шлях ляжаў на Аўгустоўскі канал і першапачаткова планавалася што экскурсія па ім за мной. Але дзе там, з сабой захапілі гарадзенскага барда Віктара Шалкевіча, які адразу ж і пачаў расказваць пра канал. Ды да нас далучылася яшчэ адзін экскурсавод Таццяна Казак, якая была з гасцямі ў папярэднія дні, вазіла іх ў Мала-Мажэйкаўскую Мураванку, яшчэ недзе, ды і на наступны дзень планавалася паездка яе з імі ў Навагрудак і Мір. Пакаталіся на цеплаходзе па каналу, два разы прайшлі шлюзаванне. Гадалі, ці чыстая ў канале вада, але пасля таго, як практычна ўсе пакупаліся, прызналі, што вада і чыстая і цёплая. Адведалі юхі і шашлыкоў, якія прыгатавалі для нас хлопцы з рэстарану Кронан Парк Гатэлю. Наколькі даведаўся падчас семінару вырашаліся пытанні тэхналагічнай дапамогі спецыялістам жывёлагадоўлі Беларусі па лячэбна-прафілактычных мерапрыемства, а таксама прапаганды ведаў пра новыя прэпараты для сабак і кошак. Вось такая кароткая інфармацыя можа быць дапоўненай наступнымі фотаздымкамі.