Дзеля асвятлення сітуацыі ў ГДАУ з прыёмам дакументаў адправіўся ў галоўны корпус з самага ранку. У працэсе прыёму заяў актыўна ўдзельнічаюць нашы студэнты розных факультэтаў, якія закончылі першы курс. Калі каго яшчэ і не ведаў, то пазнаёміліся.
Амаль усе абітурыенты прыязджаюць на падачу заяў разам з бацькамі. Пакуль прысутнічаў на паверсе, дзе працуе прыёмная камісія, перазнаёміліся не толькі з абітурыентамі, але і з іх бацькамі. На асобныя факультэты заяў ужо больш, чым план набору студэнтаў.
Для тых, хто паступае пасля каледжаў, да ўступных экзаменаў праходзяць кансультацыі нашых выкладчыкаў па спецыяльных прадметах. Абітурыенты пражываюць у інтэрнатах. Зараз ужо магу пазнаваць, хто і з якога каледжа да нас прыехаў працягваць вучобу па скарочанай форме навучанне. Гэтыя спецыялісты з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй з’явіліся да нас без суправаджэння бацькоў, бо маюць 18 гадоў і ўжо самі могуць падпісваць якія трэба дамовы.
На сельскагаспадарчыя спецыяльнасці сертыфікаты па рускай ці беларускай мове не патрэбныя. Іх улічваюць толькі пры паступленні на інжынерна-тэхналагічны факультэт і на факультэт бухгалтарскага уліку. Сярод падаючых заявы сустрэў двух абітурыентаў з Сірыі, якія праходзілі моўную падрыхтоўку ў нашым універсітэце. Яны падаюць дакументы на эканамічны факультэт па спецыяльнасці “Менеджмент” і будуць займацца на англійскай мове, хоць, як мне падалося добра гавораць і па-руску.
Заўтра апошні дзень прыёму заяў на бюджэтную форму навучання. Ужо сёння перажываў за тых, хто па колькасці балаў можа не прайсці на навучэнне без укладання сваіх сродкаў. Ёсць шансы заключыць мэтавыя дамовы з прадстаўнікамі абласцей, але не на ўсе спецыяльнасці ў іх ужо ёсць месцы. Як сказала ўчора мне прадстаўнік па кадрах з адной з абласцей, я ж для “цэлевікоў” буду трымаць лепшыя месцы. І яшчэ адзін выхад з сітуацыі – гэта платнае навучанне.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/5110-peradaposhni-dzen-pryjomu-dakumenta-na-byudzhetnuyu-formu-navuchannya#sigProId9473ccfae6
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии